18 траўня 2021 года мяне затрымаў ГУБАЗіК недалёка ад майго дома. Затрыманне было жорсткім, яны мяне збівалі, прыніжалі і пагражалі. Прымусілі сілай запісаць пакаяннае відэа па імі напісаным тэксце. Дома рабілі ператрус, напалохаўшы маю маленькую дачку, яна сядзела за канапай цэлую гадзіну. Знайшлі мае рэчы для страйкбола і спрабавалі прышыць да справы. У відэа яны іх паказалі як зброю і сказалі, што я рыхтаваў нешта жудаснае
Пасля ўсіх гэтых катаванняў мне далі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля — яшчэ 10 сутак. 10 чэрвеня прад'явілі абвінавачанне па 342 ст.ч.1. Прымусілі падпісаць мяне паперы, ў якіх ёсць яшчэ інфармацыя пра мяне, якой няма ў абвінавачанні, дык яны пакінулі сабе магчымасць трымаць мяне далей у напружанні.
21 верасня 2021 года суд Заводскага раёна г. Менска скараў мяне на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. У калонію я прыехаў у студзені 2022 году. Яшчэ ў каранціне мяне пазбавілі доўгатэрміновага спаткання і патлумачылі, што да палітычных — асаблівае стаўленне. За ўвесь час майго зняволення мне дайшоў толькі адзін ліст ад незнаёмага чалавека, ад жонкі таксама не ўсе лісты аддавалі. У далейшым мяне змяшчалі ў ШІЗА і псіхалагічна вельмі ціснулі. Забаранялі іншым зняволеным мець са мной справы і зносіны, аднаго хлопца перавялі ў іншы атрад праз тое, што ён стаў блізка са мной размаўляць. Перад выхадам мяне пратрымалі ў ШІЗА 18 сутак, не дазволілі нават пакінуць рэчы людзям, якія там маюць у іх патрэбу, не далі пераапрануцца і памыцца ў дзень выхаду.
Пасля майго вызвалення ў РУУС мне паведамілі, што я павінен кожны дзень прыязджаць да іх для адзнак, пакуль не знайду працу, і кожны дзень трэба абысці некалькі кабінетаў для подпісу і выслухаць прамыванне мазгоў. Я невыязны з Беларусі, бо яны яшчэ павесілі мне пазоў ад Менсктранса і забралі машыну. Таксама намякнулі мне, што паставяць забарону і па крымінальнай справе. Таму нашай сям'ёй было прынята рашэнне збегчы з краіны, бо патрапіць да іх у рукі яшчэ раз не хочацца, а верагоднасць гэтага вялікая.
Якая сума неабходна?
3100 € — арэнда кватэры на першы час (2-3 месяцы, пакуль мы шукаем працу і робім дакументы); прадукты; побытавыя рэчы.