Дапамога сям'і Дзеравяга

  • Гісторыя

Падчас выбараў я быў сябрам камісіі, сфарміраванай у межах адной арганізацыі, не стаў мірыцца з фальсіфікацыяй і зрабіў тое, што мог, каб супрацьстаяць ёй. Усе заснятыя матэрыялы я апублікаваў у адкрытым доступе https://www.youtube.com/playlist?list=PLMyqdV9SPzshHUTh2KXzeITkszR4z82ag.

Я падаваў скаргу ў раённую камісію па выбарах, у РУУС і ў пракуратуру, але ўсё безвынікова…

Пасля выбараў мы спрабавалі дабіцца праўды на працы, праз калектыўны зварот, праз прафсаюз. Спрабавалі арганізаваць свой незалежны прафсаюз.

Мяне асабіста гэта прывяло да звальнення з ініцыятывы наймальніка 30.10.2020.

Я спрабаваў аднавіцца праз суд. Былое кіраўніцтва настойвала на тым, што звольнілі мяне на патрабаванне КДБ, але сам камітэт гэта адмаўляе.

А ў лістападзе мяне затрымалі і завялі крымінальную справу. https://people.onliner.by/2020/11/03/podozrevaemye-o-zaderzhanii

З такой гісторыяй звальнення я так і не змог уладкавацца на працу па сваёй спецыяльнасці і вырашыў перавучыцца на Java распрацоўніка. Спадзяюся, што хутка пачну працаваць.

Але да гэтага часу мне трэба ўтрымліваць сям'ю (жонка ў дэкрэце па доглядзе за паўтарагадовай дачкой) і пагасіць пазыку, якую мы ўзялі, каб пратрымацца гэтыя месяцы. Пазыку важна пагасіць хутчэй у тым ліку для таго, каб у выпадку майго арышту жонка не засталася з закрытым банкаўскім рахункам. Рэпартаж шведскага ТБ аб нашай сітуацыі https://tv4cmore.filemail.com/d/mezgiivnowrgwii.

Якая сума неабходна?

1700 эўра:

Сума на пагашэнне авердрафту (750 еўра да жніўня)

і крэдыту (950 еўра)

:
€ 138
Збор завершаны. Сабрана: € 138