Ад жніўня 2020 года я, як і ўсе разважлівыя беларусы, выходзіў на ўсе акцыі пратэсту ў сваім горадзе. Да 20 снежня 2020 года мне ўдавалася пазбегнуць затрымання. Аднак менавіта ў гэты дзень было затрымана каля 30 чалавек і я патрапіў у іх лік. Магчыма таму, што ізалятар быў перапоўнены, ўсім затрыманым далі народны артыкул 23.34 і ў той жа дзень адпусцілі.
Арыштам і вызваленнем справа не скончылася. На месца маёй працы паступіў званок. Са мной правялі «выхаваўчы» маналог і далі зразумець, што кантракт са мной не будзе працягнуты (ён сканчаўся ў 2021 годзе). Гэтая размова паўплывала на маё рашэнне пакінуць Беларусь.
Так склалася, што ў траўні і чэрвені 2022 года ўвесь мой заробак у новай краіне пойдзе на арэнду жытла. Я не змагу аплаціць крэдыт за кватэру, якую набыў у Беларусі ў 2019 годзе. Акрамя гэтага маюцца фінансавыя цяжкасці, звязаныя з пражываннем у новай краіне — купля прадуктаў і рэчаў першай неабходнасці таксама патрабуюць пэўных сродкаў. Мне б вельмі хацелася мець месца, ў якое я змагу вярнуцца пасля звяржэння дыктатарскага рэжыму. Таму і прашу аб дапамозе.
Якая сума неабходна?
620 € — сродкі для падтрымання жыцця ў новай краіне; дапамога ў аплаце крэдыту за месца жыхарства ў Беларусі.