Дапамога былому палітвязню, якога пазбавілі жытла

  • Гісторыя

Я быў асуджаны за пратэсты ў 2020 годзе і адбыў поўны тэрмін пакарання. Пасля суда ў Беларусі мяне пазбавілі жытла. Падчас адбывання пакарання падвяргаўся ціску і рэпрэсіям з боку кіраўніцтва папраўчай установы. Мяне нікуды не выпускалі, ў тым ліку і на працу, пакідаючы мяне без якіх-кольвечы сродкаў на існаванне.

Магчымасці знайсці годную працу цяпер няма. Акрамя таго ёсць падставы баяцца далейшага пераследу з боку ўладаў. Таму было прынятае цяжкае рашэнне выехаць з краіны. Праз адсутнасць ашчаджэнняў і падтрымкі сям'і мне патрэбна матэрыяльная дапамога для пераезду і на першы час знаходжання ў новай краіне.

Якая сума неабходна?

1100 € — Пераезд, арэнда жытла ў Польшчы на ​​першы месяц (улічваючы дэпазіт), прадукты харчавання і рэчы першай неабходнасці.

:
€ 284
Збор завершаны. Сабрана: € 284