Дапамога сям'і Дзяніса Івашына — журналіста, якога судзяць за «здраду дзяржаве»

  • Гісторыя

Мой сын, Дзяніс Івашын, з'яўляецца журналістам і беларускім рэдактарам міжнароднай валанцёрскай супольнасці InformNapalm. Дзяніс — грамадзянін Беларусі ўкраінскага паходжання, які заўсёды стараўся праз сваю дзейнасць дасягнуць справядлівасці і праўды. Яго галоўныя журналісцкія праекты былі прысвечаны расследаванню злачынстваў, учыненых дзяржавай.

Дзянісам Івашынам было праведзена расследаванне аб пабудове рэстарана «Поедем Поедим» побач з Курапатамі. Апроч гэтага, Дзяніс распавядаў усю праўду пра ўплыў «рускага міру» на Беларусь і Сірыю, а таксама — пра сумесныя вучэнні Расгвардыі і беларускіх сілавікоў. У сакавіку 2021 года, за некалькі дзён да затрымання, мой сын апублікаваў расследаванне аб былых супрацоўніках украінскага спецпадраздзялення «Беркут», якіх узялі на службу ў беларускія сілавыя структуры. У яго былі сабраныя доказы аб тым, што былыя «беркутоўцы» таксама бралі ўдзел у разгоне масавых пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года.

12 сакавіка 2021 года Дзяніса затрымалі ў ягонай кватэры ў Горадні. Першапачаткова яму інкрымінавалі артыкул 365 КК РБ — «умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў». У верасні Дзянісу прад'явілі новае абвінавачанне — «здрада дзяржаве». У сваіх публічных заявах КДБ сцвярджае, што мой сын працаваў на спецслужбы Украіны, чым нанёс шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Судовая справа цалкам накіравана на тое, каб знайсці як мага больш інфармацыі супраць Дзяніса Івашына і адпомсціць яму за расказаную праўду аб дзяржаўных злачынствах. Як яго маці, мне б вельмі хацелася звярнуцца да беларусаў і папрасіць аб падтрымцы. Цяпер Дзяніс тэрмінова мае патрэбу ў юрыдычнай дапамозе.

Нашая сям'я не мае магчымасці аплаціць паслугі адваката для таго, каб абараніць сына ў судзе. Мы будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто адгукнецца на дапамогу.

Якая сума неабходна?

3500 € — Дапамога сям'і Дзяніса Івашына.

:
€ 3 970
Збор завершаны. Сабрана: € 3 970