Дапамога сям'і былога палітвязня Дзяніса Дземуха

  • Гісторыя

Прывітанне!

Мяне завуць Дзяніс. Я сірата, і з блізкіх сваякоў у мяне толькі дзяўчына і двое дзяцей. Чакаем на трэцяе дзіця.

4 кастрычніка 2020 года мяне затрымалі падчас «маршу вызвалення палітвязняў». Мяне збівалі і патрабавалі пароль ад тэлефона. Зламалі рабро.

На наступны дзень, пасля таго як мяне даставілі ў ІЧУ, мне далі 13 сутак па народным артыкуле КОАП 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). А затым распачалі крымінальную справу па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Я адседзеў 6 месяцаў у СІЗА. Затым быў суд, пасля якога мяне скаралі напаўтара года пазбаўлення волі.

27 снежня 2021 года я выйшаў на волю і нейкі час думаў заставацца ў Беларусі. Але потым пачалася вайна ўва Ўкраіне, і мне пачалі тэлефанаваць з РУУС і настойліва запрашаць на «гутарку», бо я нібыта праходжу сведкам па неназванай «вельмі важнай» справе.

Я зразумеў, што далей заставацца ў Менску небяспечна, і з'ехаў у Літву. Тут каля года я працаваў у рэстарацыі, але заробак, які мне плацілі, быў маленькі, і яго не хапала, каб карміць сям'ю.

Цяпер я ў шукаю новую працу. Каб пратрымацца, падзарабляю на будоўлі. Жывем у інтэрнаце. Нам трэба зняць кватэру, бо мы рыхтуемся да нараджэння дзіцяці. Таксама нам патрэбныясродкі, каб пратрымацца ў гэты складаны і важны перыяд.

Сума збору:

€2500

€1500 — арэнда кватэры і камунальныя паслугі + дэпазіт
€300 — цёплае адзенне для дзяцей
€300 — аплата садка
€200 — рэчы для нованароджанага
€200 — прадукты і прадметы побыту

:
€ 1 234
Збор завершаны. Сабрана: € 1 234