Дапамога сям'і палітвязняў: айчым адсядзеў паўтара гады і з'ехаў у Польшчу да пасынка. Цяпер ён асвойваецца на новым месцы

  • Гісторыя

Добры дзень! Мяне завуць Уладзіслаў Лагуценка, я былы палітвязень. Але ў гэтым зборы размова не пра мяне. Я прашу вас дапамагчы майму айчыму, Дзянісу Хахлову. Ён родам з Круглага, працаваў у будаўніцтве. Палітыкай ніколі асабліва не цікавіўся, але ў 2020 годзе не пагадзіўся з вынікам выбараў, мы разам выходзілі на пратэсты.

Калі затрымалі мяне, стала зразумела, што неўзабаве прыйдуць і па айчыма. Тады ў лютым 2023 года ён вырашыў з'ехаць у Расею. Гэта падавалася бяспечней. Улетку Дзяніс хацеў паляцець адтуль у Грузію, але на мяжы яго затрымалі – айчым апынуўся ў міждзяржаўным вышуку паводле запыту Беларусі. На яго была заведзеная крымінальная справа паводле «народнага» 342 артыкула*. Пакуль ішла экстрадыцыйная праверка, Дзяніса змясцілі ў ІЧУ. Іранічна, што расейская пракуратура прыйшла да высновы, што дзеянні айчыма не лічацца злачынствам на тэрыторыі іх краіны.

Але замест таго, каб вызваліць Дзяніса, на яго склалі адміністрацыйны пратакол за перавышэнне дапушчальнага тэрміну знаходжання ў Расеі без рэгістрацыі на 1 месяц і 8 дзён. І ўжо на гэтай падставе выправадзілі ў Беларусь, дзе айчыма судзілі. Паводле ч. 1 арт. 342 яго пакаралі на 1,5 гады калоніі.

Як расказваў Дзяніс, тэрмін за кратамі для яго мінуў хутка – шмат у чым дапамагала падтрымка іншых палітвязняў. Хаця ў калоніі падкасілася здароўе, абышлося без сур'ёзных праблем, але не самыя здаровыя ўмовы і адсутнасць нармальнай медыцыны даюць пра сябе знаць.

Пасля вызвалення ў лістападзе 2024-га айчым вырашыў з'ехаць – стаміўся глядзець на рэпрэсіі і беззаконне. Ды і зразумеў, што спакойна жыць у гэтай краіне яму не дадуць, і наступны тэрмін толькі справа часу. Тры месяцы ён чакаў, пакуль зробяць візу, і з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL з'ехаў у Польшчу. Настрой у Дзяніса цяпер добры, галоўным чынам праз тое, што цяпер можна не баяцца. У бліжэйшых планах у яго легалізавацца, знайсці працу і пачаць новае жыццё.

Але паколькі ён ехаў з адной валізкай і яшчэ доўгі час будзе чакаць легалізацыі, мы хочам папрасіць у вас дапамогі. Дзянісу патрэбныя грошы на жыллё, нейкія бытавыя выдаткі, магчымасць звярнуцца да лекара. 

Дзякуй усім, хто вырашыць падтрымаць!

*арт. 342 КК РБ – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх.

Сума збору
€3500

€1500 – жыллё
€750 – медыцынскія выдаткі
€750 – прадукты і сродкі першай неабходнасці
€500 – купля пірадрукаркі, з дапамогай якой айчым зможа выпальваць партрэты і прадаваць іх.
 

Сабрана:
€ 0 з 3 500