Дапамога ўдаве і дзецям загінулага героя-беларуса, вызваляльніка Ўкраіны

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Ва Ўкраіне загінуў беларускіх добраахвотнік з пазыўным «Бахус», які прымаў удзел у баях за вызваленне Украіны на Купянскім кірунку Харкаўскай вобласці.

Бахус удзельнічаў у беларускіх пратэстах 2020 года, але быў вымушаны пакінуць краіну, каб пазбегнуць крымінальнага перасьледу. Пасля гэтага ён уладкаваўся дальнабойнікам у Польшчы.

Калі пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, Бахус не змог застацца ў баку і далучыўся да добраахвотніцкага руху, каб удзельнічаць у набліжэнні перамогі. Ён прайшоў праз мноства баёў і добра праявіў сябе на фронце.

Бахус загінуў 7 кастрычніка на Бахмуцкім напрамку.

Ён пахаваны на Алеі Славы, створанай адмыслова для воінаў, якія аддалі жыццё за незалежнасць Украіны.

Сям'я Бахуса знаходзіцца ў Беларусі, але збіраецца пераязджаць у Еўропу. Ягоная жонка – грамадзянская актывістка, была звольненая з працы за актыўную пазіцыю. Таксама ў Бахуса засталося трое дзяцей, якіх трэба забяспечыць усім неабходным, даць ім адукацыю і бяспеку.

Сродкі патрэбныя на пераезд, моўную падтрымку, прафесійнае навучанне, адзенне, ежу і на аплату жылля на першы час.

Сума збору:

€7000

Кватэра для сям'і на найбліжэйшыя тры-чатыры месяцы: €2500
Моўныя курсы для адаптацыі дзяцей і ўдавы: €1500
Рэчы першай неабходнасці, транспарт, адзенне: €3000

:
€ 7 008
Збор завершаны. Сабрана: € 7 008