Добры дзень!
Я дачка палітзняволенай. Жыву ў Беларусі [Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы].
На жаль, я не магу назваць свайго імя і расказаць падрабязна нашу з мамай гісторыю, бо баюся, што да мяне прыйдуць, а маме зробяць ейнае жыццё ў калоніі яшчэ горшым.
Але нам патрэбная ваша дапамога.
Адна з важных нітачак, якія звязваюць нас з мамай і дазваляюць падтрымліваць адна адную — гэта магчымасць зносінаў праз адваката. Бо адвакат у сучаснай Беларусі — гэта чалавек, які можа даведацца, як ідуць справы ў зняволенага насамрэч і перадаць пасланне ад блізкіх.
Гэта важная нітка, але за яе трэба плаціць. Мы стараемся самі спраўляцца з гэтым, але ў нас назапасіўся вялікі доўг за паслугі адваката. 5600 беларускіх рублёў.
Я буду вельмі радая, калі з вашай дапамогай атрымаецца пагасіць хаця б частку гэтай сумы. Дзякуй!
Сума збору:
€2000
Доўг за адваката – € 1600
Прадукты і перадачы для мамы – € 400