Дапамога сям'і, дачка ў якой — адбывае пакаранне ў калоніі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мая гісторыя ў нашыя дні нікога не здзівіць. Жыццё нашай сям'і ішло добра да пэўнага моманту. Дачка працавала ў адзіным у Беларусі рэабілітацыйным цэнтры для жывёлаў. Дапамагала жывёлам-інвалідам. Выходжвала пільнавала іх, у асноўным у начны час.  Было вельмі цяжка, але ёй падабалася памагаць тым, хто не можа сам сабе дапамагчы.

У чэрвені гэтага года ўсё кардынальна змянілася.  Дачка знаходзілася адна дома. Чакала кур'ера, меўся прывезці штучнае малако для кацянят, якіх яна ўзяла на ператрымку. Званок у дзверы.  Яна думала, што гэта кур'ер. Але вочка ў дзвярах было закрыта і чутныя галасы мужчын. Яна баялася адчыніць, але праз 20 хвілін заўважыла што пад дзверы пускаюць газ. І яна адчыніла…

Далей было першае затрыманне, суд і вырак 1,5 гады пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну пакарання ў калоніі. Усё праз тое, што дачка не баялася казаць праўду і абараняць сваю грамадзянскую пазіцыю. Акрамя прысуду ад суда, «Менсктранс» выставіў пазоў аб спагнанні штрафу на вялізную суму. Наша сям'я мае патрэбу ў падтрымцы для таго, каб аказаць максімальную дапамогу дачкі, пакуль яна знаходзіцца ў зняволенні. Будзем удзячныя кожнаму за салідарнасць.

Якая сума неабходна?

1500 € — матэрыяльная дапамога сям'і;  аплата паслуг адваката; медыцынскія і прадуктовыя перадачы.

Сабрана:
€ 22 з 1 500