Добры дзень, шаноўныя беларусы!
Маё імя Кацярына, я мама Дашы.
У 2020 годзе мы з дачкой удзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту, а ў лістападзе 2021 мы з'ехалі ў Украіну. Роўна праз 3 месяцы пачалася вайна, і гэтак мы апынуліся ў Польшчы.
Нашая сям'я сутыкнулася з самым страшным выпрабаваннем у жыцці — у маёй дачкі выявілі рак. Дашы толькі 19 гадоў, і яна заўжды была жыццярадасным энергічным дзіцёнкам, марыла стаць доктаркай, каб дапамагаць іншым людзям. Але зараз нам самім неабходная дапамога.
Калі мы апынуліся ў Польшчы, Даша пачала скардзіцца на стому і боль у горле. Дактары спачатку падумалі, што гэта алергія, але стан маёй дачкі пагаршаўся. Пасля шматлікіх аналізаў і кансультацый з дактарамі, Дашы паставілі жахлівы дыягназ — лімфома шэрай зоны.
Лімфома шэрай зоны — гэта рэдкі від раку лімфатычнай сістэмы, які сумяшчае прыкметы двух іншых відаў лімфомаў. Хвароба складаная ў дыягностыцы і патрабуе адмысловага лекавання, бо праяўляе сябе па-рознаму.
Заўвага BYSOL.
Свет нашай сям'і быў зруйнаваны ў адзін момант. Але мы не думаем здавацца.
Да шчасця, у Польшчы ў нас ёсць страхоўка, якая пакрывае большую частку выдаткаў на лекаванне. Даша перанесла 7 курсаў інтэнсіўнай хіміятэрапіі, 4 аперацыі і мноства іншых медыцынскіх працэдур. Але дзеля поўнага выздараўлення трэба яшчэ пазмагацца.
Зараз Даша знаходзіцца ў лякарні Любліна ў аддзяленні трансплантацыі касцявога мозгу. Ёй правялі хіміятэрапію тыдзень таму і зараз уздымаюць паказнікі крыві для трансплантацыі. Дактары гавораць пра 100 крытычных дзён пасля аперацыі, калі лепш знаходзіцца максімум у гадзіне язды ад лякарні, каб у выпадку ўскладненняў ці экстранных сітуацый Даша магла аператыўна атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу.
(BYSOL мае ўсе медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць стан справаў)
На гэтыя 100 дзён нам трэба арандаваць кватэру ў Любліне, каб жыць побач з лякарняй. Да жалю, настала пераехаць у іншы горад мы не можам, бо ў нас сталыя праца і жыллё ў Мінску-Мазавецкім.
У сувязі з гэтым я звяртаюся да вас па дапамогу: нам дужа патрэбныя грошы для арэнды кватэры на гэтыя 100 крытычных дзён, а таксама для забеспячэння Дашы ўсім неабходным на час яе аднаўлення. Кожнае вашае ахвяраванне наблізіць нас да таго дня, калі мая дачка зможа зноў размаўляць пра будучыню і цешыцца жыццём без болю і страху. Нават невялікія грошы — гэта вялікі ўнёсак у яе здароўе і будучыню.
Дзякуем!
Сума збору:
€3500
Арэнда кватэры ў Любліне на 3 месяцы, каб быць непадалёк ад лякарні — €1500
Працэдуры і лекі для Дашы, якія не пакрывае страхоўка, на 3 месяцы — €1000
Непрадбачаныя расходы, якія заўжды з'яўляюцца ў самы нязручны момант — €1000