Мяне паставілі на ўлік як «асобу, схільную да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці» з-за ўдзелу ў пратэстах. Прымусілі насіць жоўтую бірку (такія вельмі часта атрымліваюць палітвязні «экстрэмісты»), з-за якой я фактычна пазбавілася перадач, званкоў родным і ўсіх відаў спатканняў. Аднак новых крымінальных справаў у дачыненні да мяне не ўзбуджалі. Пазней я зразумела, чаму.
З-за непалітычнага артыкула я не трапляла ў спісы праваабаронцаў. Таму, калі пачалі вызваляць палітвязняў, то нягледзячы на «экстрэмісцкі статус» я не мела нават шанцу выйсці на волю раней. А калі мой непалітычны артыкул трапіў пад амністыю, мне «намалявалі» некалькі парушэнняў. Так я атрымала статус «злоснай парушальніцы рэжыму». Амністыя і ўмоўна-датэрміновае вызваленне для зняволеных з такім статусам практычна немагчымыя.
У выніку ў калоніі я правяла каля чатырох гадоў. За гэты час памёр мой бацька. Ён даглядаў маці, якая перанесла інсульт.
Калі да майго вызвалення заставаліся лічаныя дні, у маці здарыўся яшчэ адзін інсульт. Яе змаглі рэанімаваць, але з’явіліся ўскладненні – праблемы з ныркамі. Яна амаль не ходзіць. Ёй патрэбна аднаўленне, дагляд, харчаванне, сродкі асабістай гігіены. Зараз у маці ёсць другая група інваліднасці, мы спрабуем аформіць першую, але гэта патрабуе часу і мноства бюракратычных працэдур.
За час у калоніі пахіснулася і маё здароўе. Пашкодзіліся зубы, у грудзях з’явілася пухліна, я перанесла аперацыю.
На жаль, з-за ляжачай маці і свайго стану, я не магу знайсці пастаянную працу. З-за гэтага адчуваю трывогу: як вярнуцца і адаптавацца да жыцця, як вярнуць веру ў сябе і якасна арганізаваць сваё жыццё?
Прыняла рашэнне звярнуцца па дапамогу, мяне падтрымалі дзяўчаты, якія разам са мной адбывалі пакаранне і могуць пацвердзіць усё, што я напісала**.
Вельмі спадзяюся, што мая гісторыя знойдзе водгук у вашых сэрцах, і што вы зможаце дапамагчы мне ў такой няпростай жыццёвай сітуацыі. Гэта дасць мне часовую апору да таго моманту, як я змагу аднавіцца і знайсці працу. Яшчэ спадзяюся, што неўзабаве сама змагу стаць тым чалавекам, які будзе гатовы аказваць дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій.
* Гэта ананімная гісторыя. У мэтах бяспекі мы змянілі імя гераіні і некаторыя дэталі.
** Словы Дар’і BYSOL пацвердзілі дзве былыя палітзняволеныя, якія адбывалі пакаранне разам з ёй. Яны пацвердзілі, што жанчыну яшчэ ў калоніі паставілі на ўлік як схільную да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці.
Сума збору:
€3000
€900 – лячэнне і аднаўленне Дар’і
€800 – догляд за маці
€900 – побыт і базавыя выдаткі на 3 месяцы
€400 – аднаўленне і выхад у стабільнасць
