Дапамога лекарцы, якая апынулася ў цяжкай сітуацыі ўдалечыні ад дома

  • Гісторыя

У Беларусі я працавала неўролагам у адной з менскіх паліклінік. Мая гісторыя, як і ў большасці, пачалася ў жніўні 2020 года. Я таксама прымала ўдзел у мірных мітынгах. У канцы верасня 2020 года мяне затрымалі.

У снежні 2022 года я даведалася, што знаходжуся ў спісах «нядобранадзейных грамадзян». Не звольнілі з паліклінікі мяне адразу толькі таму, што я была маладой спецыялісткай, і перапыніць працоўныя стасункі са мной паводле закону да сканчэння тэрміна адпрацоўкі было немагчымым. Мне прапанавалі варыянт «рэабілітацыі»: стаць кіраўнічкай ячэйкі партыі «Белая Русь». Я адмовілася, бо не змагла пайсці супраць сябе. Я разумела, што працаваць па сваёй медычнай спецыяльнасці ў Беларусі я больш не змагу.

У нейкі момант я зразумела, што больш не магу так жыць, што маральна не вытрымліваю гэтага страху за сваё жыццё і свабоду. У мяне пачаліся панічныя напады, моцная трывога, праблемы са сном. Я зразумела, што так больш немагчыма жыць, што для мяне няма іншых варыянтаў, акрамя міграцыі. Падназапасіўшы невялікую суму для пераезду, я зрабіла візу і з'ехала з Беларусі ў жніўні 2022 года, ўмясціўшы ўсё сваё жыццё ў адну валізу. Без грошай, без планаў, без спадзяванняў. На дадзены момант я знаходжуся ў Польшчы і маю значныя праблемы ў фінансавым плане.

На адным месцы працы, ў краме, я прарабіла 5 месяцаў і ўсе гэтыя 5 месяцаў у мяне былі складаныя ўзаемаадносіны з начальніцай-ўкраінкай, якая ставілася вельмі негатыўна да мяне — адзінай з усяго калектыву, які складаўся пераважна з яе суграмадзян, дзе я была адзінай беларускай. Я, як магла, старалася лагодзіць канфліктныя сітуацыі, аднак у выніку з ініцыятывы маёй начальніцы мяне ўсё ж звольнілі. Звольнілі мяне ў самы складаны момант: у пачатку лютага 2023 г., калі рынак вакансій у Польшчы значна прасядае па колькасці вакансій. 2 тыдні я прасядзела без працы, захварэла на каранавіру, але нягледзячы на хваробу, шукала новую працу.

Мне ўдалося знайсці новае месца працы: ў Бедронцы, касіркай. Там я адпрацавала 2 тыдні, але здарылася чарговая непрыемнасць: амаль адразу пасля каранавірусу я захварэла на ангіну.

На дадзенв момант я прымаю ўжо чацвёрты па ліку антыбіётык, пакуль што — без значнага эфекту. На новую працу я выйсці пакуль не магу, бо адчуваю сябе ўсё яшчэ вельмі дрэнна. Хваробны ліст неаплатны, бо я цяпер я афіцыйна не працаўладкаваная. Мае і без таго невялікія запасы сродкаў для жыцця сканчаюцца, хутка здарыцца так, што мне не будзе чым заплаціць за жыллё.

На жаль, у мяне няма родных, якія маглі б падтрымаць мяне фінансава ў гэтай цяжкай сітуацыі. Акрамя таго, для мяне вельмі востра стаіць пытанне вяртання ў прафесію. Я лекарка, мая праца — гэта частка мяне. Страціўшы сваю працу, я страціла частку сябе. Пацвярджэнне дыплома, на жаль, пытанне вялікай сумы грошай: іспыты, пераклады дакументаў, запыты даведак, квіткі на дарогу на сумоўі і іншыя выдаткі стануць мне ў суму прыблізна 1500 еўра. Прашу вас дапамагчы мне вярнуцца да сваёй прафесіі, да сябе, а таксама не апынуцца на вуліцы ў такі складаны для мяне перыяд. Не бывае маленькай дапамогі, я ўдзячная за любую падтрымку.

Якая сума неабходна?

2500 € – Праходжанне працэдуры пацверджання медыцынскага дыплома: пераклад дакументаў, запыты даведак у консульствах аб несудзімасці, квіткі на праезд да месца падачы дакументаў, а таксама здачы іспытаў, аплата самога іспыту, аплата жылля за 2 месяцы, адзенне па сезоне, ежа, бытавая хімія.

:
€ 2 500
Збор завершаны. Сабрана: € 2 500