Дапамога двум маленькім дзецям на час, пакуль іх тата ў турме

  • Гісторыя

Я, Буневіч Зміцер Віктаравіч, асуджаны за ўдзел у пратэстах у 2021 годзе. Вырак: пазбаўленне волі на адзін год і восем месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Цяпер я адбываю свой тэрмін пакарання. Раней мы з сям'ёй пражывалі ў Берасці ў аранднай кватэры, аднак пасля суда маю жонку і дзяцей папрасілі з'ехаць.

У сям'і вельмі цяжкая сітуацыя. На волі засталіся мая жонка і двое маленькіх дзетак. Аднаму дзіцяці чатыры гадкі, другому — тры. Неабходна аплачваць дзіцячы садок, плаціць за арэнду кватэры, купляць адзенне для дзетак і г.д. Усе базавыя рэчы патрабуюць вялікіх выдаткаў. Заробку жонкі хапае толькі на аплату арэнднай кватэры і на прадукты. Жонцы не пад сілу ўтрымліваць усю сям'ю, я быў адзінай крыніцай даходаў у сям'і. Нам бы хацелася папрасіць дапамогі ў неабыякавых людзей. Мы будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто зможа нам дапамагчы.

Якая сума неабходна?

1200 € — дапамога на ўтрыманне маленькіх дзяцей і аплата базавых патрэбаў.

:
€ 2 239
Збор завершаны. Сабрана: € 2 239