Дапамога беларускаму актывісту ў рэабілітацыі і афармленні дакументаў

  • Гісторыя

Мяне завуць Пётр Лысак. У 2020 годзе я браў актыўны ўдзел у палітычных працэсах. Быў сябрам ініцыятыўных груп і штабоў, кандыдатаў у прэзідэнты Цапкалы і Ціханоўскай. Арганізоўваў збор подпісаў на “Камароўцы”, мітынгі-сустрэчы з даверанымі асобамі С. Ціханоўскай па Менску. Агулам арганізаваў больш за 20 мітынгаў. Працаваў з валанцёрамі кампаніі. Падчас аварыі на вадаправодзе ў Менску займаўся забеспячэннем вадой бальнічных устаноў. Пасля 9 жніўня забяспечваў патрэбы ініцыятыў, суправаджаў на маршах лідэраў пратэснага руху, забяспечваў пратэсныя мерапрыемствы абсталяваннем і матэрыяламі. Удзельнічаў у эвакуацыі людзей з Беларусі, якім пагражала небяспека. Я быў вымушаны перайсці на цяжкае становішча і апынуўся ва Украіне ў жніўні 2021г. У верасні 2021г. падаўся на палітычную бежанства ва Украіне. У той самы месяц я зламаў нагу. Складаны пералом у трох месцах, у раёне галенастопа левай нагі. У ліпені 2022г. атрымаў статус уцекача. У цяперашні час маю патрэбу ў дапамозе, бо маю сур′ёзныя праблемы са здароўем праз наступсты складанага пералому нагі і неабходнасці аплачваць рэабілітацыю. Таксама з‘явілася запазычанасьць за аплату жытла. З пачаткам гарачай фазы вайны расіі супраць Украіны — становішча беларусаў стала яшчэ больш складаным: блакіроўка банкаўскіх карт закрыла доступ да аддаленай працы, не было магчымасці ўладкавацца на працу па статусе. На дадзены момант, з атрыманнем статусу бежанца, такая магчымасць з′явілася, але і кошт жыцця ва Украіне моцна вырас. Для завяршэння афармлення дакументаў па бежанстве неабходна аформіць рэгістрацыю (за грошы) і шэраг іншых дакументаў. Вельмі хачу застацца ва Украіне і ўносіць свой уклад у перамогу над Расеяй. З 2020 года я дапамагаў усім, хто прасіў дапамогі, грашыма ці дзеяннямі. Цяпер дапамога патрэбная мне, і я спадзяюся, беларусы, на вашую салідарнасць і падтрымку.

:
€ 636
Збор завершаны. Сабрана: € 636