
- Гісторыя
У лістападзе 2021 года я была арыштаваная за ўдзел у акцыях пратэсту. З лістапада 2021 года па сакавік 2022 г. знаходзілася ў СІЗА-1 па 342 артыкуле за ўдзел у маршах. Суд прызначыў мне абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на 3 гады.
Да арышту я працавала ў дзяржустанове, адкуль мяне звольнілі пасля затрымання. Пры спробах працаўладкавання, мне даводзілася ўсюды чуць адмову. Бо тэрміны падціскалі і ў РУУС патрабавалі даведку аб занятасці, то мне давялося ўладкавацца ў краму прыбіральшчыцай на 0.5 стаўкі з зарабкам у 300р.
Са мной жыве дачка. Сёлета ёй споўнілася 18 гадоў. Яна вучыцца на платным аддзяленні ва ўніверсітэце і мне трэба ёй дапамагаць. У жніўні гэтага года грамадзянскі суд прысудзіў мне пазоў у памеры 50 000 за перакрыцце дарогі падчас маршу. На дадзены момант я праходжу лекаванне ў псіхатэрапеўта, і мне даводзіцца купляць нятанныя медыкаменты. На жаль, наяўных сродкаў не хапае для таго, каб паўнавартасна забяспечыць нашае жыццё. Таму мы будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто выкажа нам падтрымку.
Збор завершаны. Сабрана:
€ 72 з 1 030