Кубінец, які 30 гадоў пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты, мае патрэбу ў дапамозе для найму адваката

  • Гісторыя

Мяне завуць Раберта Касануэва. Я кубінец. Напачатку 90-х я прыехаў у Беларусь, вывучыў мову, атрымаў від на жыхарства і ўладкаваўся на працу графічным дызайнерам.

Яшчэ на Кубе я ажаніўся з беларускай дзяўчынай. У лістападзе 1989-га года ў нас нарадзілася дачка Клаўдыя. А тут у Беларусі ў мяне з'явілася двое сыноў: Крысціян у 1994-м і Альбертыка ў 2010 годзе.

Да падзей 2020 года я глядзеў на тое, што адбывалася ў краіне са здзіўленнем. Я разумеў, да чаго гэта прывядзе, бо ўсё гэта бачыў яшчэ на Кубе — саму сітуацыю і тыя інструменты, якія выкарыстоўваюцца для ўтрымання ўлады і кіравання людзьмі з дапамогай страху. Таму, калі пачаліся пратэсты, я актыўна ў іх удзельнічаў.

У тым жа 2020 годзе мне трэба было падоўжыць від на жыхарства. Усе дакументы ў мяне былі гатовыя — за столькі гадоў гэта адбываецца аўтаматычна. Аднак на гэты раз усё пайшло не па плане. Супрацоўніца міграцыйнага аддзела стала цішком соваць мне паперку, якая была спісаная артыкуламі закона. Я разумеў, што гэтая паперка не мае ніякага дачынення да падаўжэння пасведчання на права жыхарства і спытаў, што гэта такое. Супрацоўніца адказала, што я не маю права хадзіць на дэманстрацыі, і што ў адваротным выпадку мне пагражае дэпартацыя. Я сказаў, што не згодны з гэтым — у мяне ёсць свабода слова, і я не збіраюся адмаўляцца ад сваіх правоў. Яшчэ я сказаў, што буду і далей хадзіць на дэманстрацыі і пісаць тое, што палічу патрэбным, каб дзейны нелегітымны прэзідэнт пакінуў сваю пасаду. Тады яна патэлефанавала кудысьці — з'явіўся нейкі палкоўнік і проста выправадзіў мяне з будынка.

8 лістапада мяне затрымалі ў раёне плошчы Свабоды. Я шоў па ходніку, вакол не было натоўпу, не было нікога са сцягамі, хадзіў грамадскі транспарт — усё як звычайна. Тым не менш, недалёка ад мяне спынілася калона аўтазакаў, адтуль выйшлі амапаўцы і пачалі ўсіх запар туды запіхваць. На пытанне чаму, яны адказалі: «Для высвятлення асобы».

Дубасілі некалькі разоў па спіне і па нагах — у іх тыпу такое прывітанне. Адвезьлі ў Партызанскае РУУС, і там замест высьвятлення асобы нас афармлялі як удзельнікаў акцыі пратэсту. Стаўленне да мяне было такое ж, як і да беларусаў, якія ў той дзень былі затрыманыя. Толькі адзін супрацоўнік сказаў: «А, дык ты замежнік! Мы цябе потым яшчэ зверху будзем дэпартаваць». Я адказаў, што яны могуць рабіць так, як уважаюць патрэбным.

У ІЧУ на Акрэсціна я правёў 13 месяцаў. Спачатку мяне асудзілі на 15 сутак, потым анулявалі мой ВНЖ і вырашылі «адправіць у высылку на Радзіму». Дэпартацыі я чакаў больш за год, апошнія паўтара месяца — без перадач і сродкаў гігіены.

Пры ўдзеле BYSOL мне ўдалося «эвакуавацца» ў Вільню. Тут я падаўся на палітычны прытулак, бо вяртацца на Кубу мне небяспечна. Чаму? Па-першае, на Кубу я б вярнуўся як дэпартант, які выступаў на баку беларускага народа. Па-другое, калі прэзідэнт Кубы меў нахабства павіншаваць Лукашэнку «з перамогай» на выбарах, я напісаў пра гэта ў сацсетках. Па-трэцяе, Куба шчыльна сябруе з урадам Лукашэнкі.

Аднак літоўскія ўлады адказалі адмовай. Я наняў адваката, і мы падалі апеляцыю на гэтае рашэнне.

Mediazona.

Zerkalo.

Radio Svaboda.

DW:

https://www.dw.com/ru/uchastnik-belorusskih-protestov-s-kuby-o-sizo-i-deportacii/a-60414455

https://www.dw.com/de/abgeschoben-aus-belarus-ein-kubaner-erzählt/a-60500326

https://www.dw.com/es/por-qué-deportaron-al-cubano-roberto-casanueva-de-bielorrusia/a-60518709

https://youtu.be/mlDsFpAGhFo

Radio Marti:

https://www.radiotelevisionmarti.com/a/un-cubano-que-participó-en-protestas-enfrenta-la-deportación-de-bielorrusia-y-la-cárcel-en-la-isla/280655.html

https://www.radiotelevisionmarti.com/a/cubano-que-vivió-30-años-en-bielorrusia-entre-la-espada-la-pared-y-la-deportación-/309515.html

https://www.radiotelevisionmarti.com/a/deportan-de-bielorrusia-a-opositor-cubano-/309287.html

https://www.radiotelevisionmarti.com/a/lituania-sale-al-rescate-de-cubano-deportado-desde-bielorrusia-(video)/312258.html

Diaro de Cuba (ddc)

https://diariodecuba.com/cuba/1639349079_36148.html

https://diariodecuba.com/cuba/1643216185_37075.html

Cibercuba

https://www.cibercuba.com/noticias/2021-12-12-u185759-e185759-s27061-cubano-sufre-deportacion-forzosa-bielorrusia-tras-vivir

Belsat:

https://belsat.eu/programs/25-02-2022-kubintsa-god-trymali-na-akrestsina-yak-bydla/

https://www.youtube.com/watch?v=CNPiMYU3jec

Наша Нiва

https://nashaniva.com/?c=ar&i=262233&lang=ru

https://nashaniva.com/?c=ar&i=264916&lang=ru

https://nashaniva.com/?c=ar&i=281723&lang=ru

https://nashaniva.com/?c=ar&i=282734&lang=ru

EuroRadio:

https://euroradio.fm/ru/na-marshe-narodovlastiya-zaderzhali-kubinca-emu-grozit-deportaciya

https://euroradio.fm/ru/iz-belarusi-deportirovali-kubinca-kotoryy-god-provel-na-okrestina

https://euroradio.fm/ru/ya-ne-mog-ostatsya-v-storone-vyslannyy-iz-rb-kubinec-o-protestah-i-deportacii

Malanka Media

https://malanka.media/news/8282

Сума збору:

€1900

Гэтую суму запытаў адвакат, які будзе дапамагаць з апеляцыяй і весці маю справу.

:
€ 2 363
Збор завершаны. Сабрана: € 2 363