Падтрымка чалавека ў цяжкім матэрыяльным становішчы з-за крымінальнай справы

  • Гісторыя

Усё пачалося са жніўня месяца…

Я пачаў актыўна ўдзельнічаць у мірных пратэстах. Пасля першых дзён удзелу, як мы думалі, у мірных мітынгах, я зразумеў, што дабром гэта не скончыцца і далей працягваў змагацца.

Першыя дні я ездзіў у Менск, а я сам з горада Фаніпаль. Тое, што я ўбачыў на Нямізе, на Пушкінскай — гэта было страшна. Але я бачыў: як людзі ідуць далей і не адставаў ад іх ні на крок.

Пасля ўбачанага мы пачалі прасоўвацца ў сваім горадзе і хадзіць з мірнымі пратэстамі ў нашым горадзе. У нас быў свой чат у тг, дзе было ў раёне 2000 чалавек. Пасля таго як начальнік Дзяржынскага РАУС забраў маму з бацькам і дзецьмі ў аддзяленне, якія стаялі побач, я не стрымаўся і выказаў сваё меркаванне ў нашым вялізным чаце, ведаючы, што ён гэта ўбачыць.

Усё адбылося так, што праз прыкладна 2 месяцы да мяне ў хату ўварваліся ў 7 раніцы 2 супрацоўніка. Забралі мяне, мой тэлефон, тэлефон мамы і стары кампутар, які не працуе ўжо як гады 3. Мне выставілі абвінавачанне, што я абразіў супрацоўніка. Я прабыў трое сутак у ІЧУ Дзяржынскага РАУС. Пасля мяне адпусцілі і сказалі, каб я чакаў паперкі аб судзе. Тэлефоны і камп'ютар былі на экспертызе.

У выніку быў суд, дзе мне за 1 некарэктнае слова ў бок начальніка Дзяржынскага РАУС, мне далі 1.3 гады хатняй хіміі і 3 тысячы бел. рублёў маральнай шкоды.

Якая сума неабходна?

770 € — Я ўжо выплаціў прыкладна палову сумы штрафу, цяпер мне не хапае на арэнду жылля і харчаванне.

:
€ 121
Збор завершаны. Сабрана: € 121