Добры дзень! Мяне завуць Вераніка [імя з меркаванняў бяспекі зменена, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы]. У нас з мужам трое дзяцей — 3, 5 і 6 гадоў.
Мой муж выказаў сваё меркаванне ў чаце ў Telegram, што прывяло да яго арышту на працоўным месцы і наступнага прысуду да 2 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса — «абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Нашыя сродкі былі заблакаваныя, а маёмасць канфіскаваная.
Я ўсведамляю, што верагоднасць вызваліць мужа з лап рэпрэсіўнага апарата вельмі малая, але я не збіраюся здавацца. Я не магу інакш. Мы рыхтуемся абскардзіць гэты прысуд.
Для абароны інтарэсаў майго мужа я звярнулася да адваката, што прывяло да даўгоў. З траімі дзецьмі на руках мне складана спраўляцца з усімі клопатамі адной. Тым больш, што нашая малодшае дзіця, у якога аўтызм, патрабуе асаблівай і пастаяннай увагі, з-за чаго ў мяне ўзніклі праблемы з працаўладкаваннем.
Прашу аб дапамозе ў аплаце паслуг адваката (наперадзе нас чакае яшчэ адзін суд) і перадач для майго мужа.
Дзякую за вашу падтрымку.
Дзякуй вялікі.
Сума збору:
€2000
BYN 1500 — доўг за адваката, які я брала раней
BYN 2000 — сродкі на будучую працу адваката па апеляцыі
BYN 2500 — перадачы мужу ў СІЗА і ў калонію
BYN 650 — аплата саду на траіх дзяцей на тры месяцы