Добры дзень! Мяне завуць Андрэй.
(імя з меркаванняў бяспекі зменена, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы)
Мая гісторыя пачалася два гады таму, калі мяне за ўдзел у мірных пратэстах забралі з заняткаў і пасадзілі ў СІЗА. Тры месяцы я не ведаў, што са мной будзе, таму калі «суд» скараў мяне на «хатнюю хімію», я радаваўся, што ўладзіўся так лёгка.
Хатняя хімія – гэта від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі. У асуджанага ёсць графік як для працы, так і для асабістых спраў, у тым ліку паход у краму або выкід смецця. З праверкай міліцыянты могуць прыходзіць кожны дзень і ў любы час – нататка BYSOL
За час арышту я быў адлічаны і страціў працу. Быццам не бяда, але як высветлілася пазней, без ваеннага білета, без адукацыі і з судзімасцю і абмежаваннямі ад «хатняй хіміі» знайсці хоць нешта амаль немагчыма. 4 месяцы я мыкаўся па вакансіях, асабліва не выбіраючы і адгукаючыся на любыя прапановы, але атрымліваў адмовы нават на пасадзе ладаўніка або рабочым па кладцы пліткі — дзесьці прасілі ваенны білет, дзесьці трэба было адукацыю, дзесьці графік працы не супадаў з графікам маёй «хіміі», а дзесьці проста баяліся звязвацца з «палітычным».
Але нарэшце я атрымаў шанец і знайшоў нядрэнную працу. Ну як нядрэнную — грошай хапала роўна на арэнду пакоя і ежу. Аднак неўзабаве на працы змянілася кіраўніцтва, і новы бос паставіўся да мяне не так лаяльна праз маю судзімасць. Заробак мне панізілі і прыбралі прэміяльныя выплаты, якія складалі большую частку ўсёй сумы.
Я думаю над тым, каб змяніць працу, але зрабіць гэта вельмі цяжка, бо на пошукі цяперашняга месца мне спатрэбілася 4 месяцы. Але галоўная прычына ў тым, што я сам не магу разарваць кантракт, бо не дазваляюць абмежаванні, накладзеныя на мяне «хатняй хіміяй».
Мой заробак перастаў пакрываць мае выдаткі (просты пакой, ежа), і я апынуўся ў бязвыхаднай сітуацыі, калі не магу звольніцца і знайсці месца лепей. Калі я не знайду грошай на жыллё, то з вялікай верагоднасцю мяне чакае змена рэжыму з «хіміі» на больш строгі. На жаль, у мяне няма блізкіх людзей, хто мог бы дапамагчы мне ў гэтай сітуацыі, таму я вырашыў звярнуцца ў BYSOL.
Як максімум, я хацеў бы купіць яшчэ просты ноўтбук, каб мець нармальную сувязь са светам. Але ў першую чаргу мне трэба пакрываць арэнду і плаціць за прадукты. Дапамажыце мне не вяртацца назад у турму. Загадзя ўсім вялікі дзякуй!
Сума збору:
€2000
€500 на ноўтбук
€125*12 месяцаў – арэнда жылля