Наша хата адзін з першых 13 жніўня вывесіў сцяг на фасадзе хаты, вышынёй 10 метраў. Мы трымаліся да апошняга. Былі шматразовыя прэтэнзіі ад раённай адміністрацыі, пасля адной з іх старшыня быў запалоханы, вымушаны быў зняць сцяг. Пасля чаго было праведзена галасаванне сярод жыхароў дома, і 97 працэнтаў прагаласавалі за вяртанне флага на фасад, як эстэтычнае і яркае афармленне дома.
Было зроблена некалькі беспаспяховых спроб дэмантажу флага з дапамогай МНС, але вышка кожны раз не спраўлялася з вышынёй. Пасля чаго пракуратурай было вынесена прадпісанне аб аплаце выкліку і працы МНС. Следам за гэтым РА МНС пачало рэгулярныя праверкі, у выніку быў выпісаны максімальны штраф у памеры 200 б.у (5400р).
Намі былі зроблены ўсе юрыдычна даступныя спробы абскардзіць рашэнне, пройдзены ўсе этапы (вышэйшы мНС, раённы і гарадскі суд), але пастанова была пакінутая без змен.
Якая сума неабходна?
900 € — дапамога ў аплаце штрафу за вывешванне сцяга на фасадзе дома.