Баец УСУ, пазыўны «Дзвіна»:
На лініі фронту разам з украінскімі ваярамі і беларускімі пабрацімамі я змагаюся за права Беларусі быць вольнай. За нашае права вярнуцца дадому.
Я сустрэў вайну ў Кіеве. У Беларусь я вярнуцца не магу – за маю актыўнасць у 2020 годзе мяне абвясцілі ў вышук. Цяпер, на ўсходзе Ўкраіны, я займаюся мноствам задач. Самая важная з іх – ўсталяванне кропак радыёсувязі і забеспячэнне камунікацыі паміж падраздзяленнямі. Для гэтага нам патрэбен надзейны аўтамабіль, які забяспечвае нашу мабільнасць і дазваляе быць адначасова ўсюды, дзе нас чакаюць.
На жаль, на лініі фронту транспарт стала выходзіць з ладу: аўтамабілі знішчаюцца мінамі, абстрэламі і нападамі FPV-дронаў. Цяпер я вымушаны карыстацца квадрацыклам, але яго не дастаткова для выканання ўсіх задач.
Нашаму падраздзяленню тэрмінова патрэбен аўтамабіль.
Мы збіраем €4000 на набыццё аўтамабіля, яго мадэрнізацыю і дастаўку на фронт. Як і большасці беларусаў мне нязвыкла прасіць аб дапамозе. Мы звыклі разлічваць толькі на сябе. Але я звяртаюся да вас, бо без вашай падтрымкі нам не абысціся.
А з вашай дапамогай мы будзем там, дзе мы сапраўды патрэбны. Своечасова і эфектыўна.
Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!
Сума збору:
€4000
Прыклады машын, якія мы шукаем:
– Jeep Grand Cherokee
– Mitsubishi Pajero
– Nissan Pathfinder
– Kia Sportage
– Hyundai Terracan або аналагічныя мадэлі
У гэтую суму ўключаны:
– Кошт аўтамабіля
– Выдаткі на замену расходных матэрыялаў
– Мадэрнізацыя аўтамабіля для выканання задач
– Лагістычныя выдаткі на дастаўку аўтамабіля ўва Ўкраіну