Дапамога сям'і актывістаў у рэабілітацыі дзіцяці з асаблівасцямі развіцця

  • Гісторыя

Нашая гісторыя пачалася з таго моманту, калі мы знаходзіліся дома ў Беларусі. Нам пазванілі ў дзверы. У хату ўварваліся чацвёра супрацоўнікаў АМАПа з аўтаматамі, пастановай на ператрус і ордэрам на затрыманне мужа па палітычным артыкуле. Дома знаходзіўся сын 4-х гадоў, а я знаходзілася на восьмым месяцы цяжарнасці. Дома быў ператрус, мужа звезлі ў невядомым напрамку, мне нічога не патлумачылі. Сын вельмі спалохаўся, а я адчула вялізны стрэс. У гэты дзень я змагла высветліць, што муж на допытах і надалей яго павязуць у ІЧУ. Больш ніякай інфармацыі ў мяне не было.

Да вечара я адчула, што дзіця перастала варушыцца. На наступны дзень стала сябе дрэнна адчуваць і звярнулася ў жаночую кансультацыю. Там, правёўшы абследаванне, тэрмінова адправілі ў радзільны дом, бо стан дзіцяці быў нездавальняючы, варушэння таксама практычна не было. Мяне шпіталізавалі.

На трэці дзень пасля затрымання мужа мне правялі аперацыю экстранага кесарава сячэння, бо дзіця было ў небяспецы. Аперацыя прайшла цяжка, з ускладненнямі, вялікай стратай крыві і пераліваннем кампанентаў крыві. З дзіцем сітуацыя таксама была цяжкая. Дзяўчынка нарадзілася вагой 1800 гр, 48 см, былі праблемы з дыханнем, запаленне абодвух лёгкіх.

Дзіця працяглы час знаходзілася ў рэанімацыі. Далей пачаліся праблемы з кішачнікам: дзіця не засвойвала малако, дачку перавялі цалкаі на энтэральнае харчаванне. Праз некалькі тыдняў, калі стан стабілізаваўся, дзіця перавялі ў лякарню на інтэнсіўнае выходжванне. Толькі тады я змагла быць побач з дзіцем, хоць і ў асобных палатах. Тамака дзіця знаходзілася ў кювезе, бо самастойна не магло утрымліваць цеплыню. Падчас знаходжання ўзніклі іншыя праблемы і дыягназы. У дачкі была цяжкая анемія з пераліваннем кампанентаў крыві, праблемы з кішачнікам. Была энцэфалапатыя неданошаных і неўралагічныя праблемы, дрэнныя УГД. Пасля выпіскі са шпіталя працягвалі прымаць неўралагічныя рэчывы дома. Ніякай рэабілітацыі на пачатковым этапе дамагчыся не змаглі.

Пачалі рыхтавацца да ад'езду ў Польшчу. З'ехалі, як толькі былі адкрытыя візы. З сабой на чацвярых было толькі 3 валізкі і дзіцячы вазок, які цяпер у жаласным стане. Пачалі жыццё з чыстага аркуша. Усе зберажэнні выдаткавалі на аплату пражывання ў часовым жытле на першы месяц, астатняе — на аплату дэпазіту і здыму сталага жылля. Праз тое, што не атрымалася захаваць грудное гадаванне — дачцэ патрэбныя ад нараджэння дарагія сумесі, бо ў яе алергія на бялок каровінага малака. Дзецям патрэбныя цацкі, зімовая вопратка. Старэйшае дзіця ходзіць у садок. У сям'і працуе адзін тата, грошай хапае на аплату жытла і застаецца зусім невялікая сума. Дзіцячай дапамогі ў Беларусі пазбавілі пасля выезду за мяжу.

Мы знаходзімся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Тут прайшлі ў прыватным парадку педыятра, неўролага, атрымалі рэкамендацыі да далейшых дзеянняў. Цяпер дачцэ 11 месяцаў, а дзяўчынка самастойна не сядзіць, не падымаецца, правая ручка вельмі дрэнна працуе. Пад пытаннем стаяць дыягназы ДЦП і паражэнне галаўнога мозгу. Для таго, каб дакладна даведацца, ў чым праблема — неабходна тэрміновае МРТ галаўнога мозгу ў шпіталі пад наркозам. Гэта дарагая працэдура. Але паралельна неабходна працяглая рэабілітацыя дзіцяці. Праз тое, што чарга на рэабілітацыю па страхоўцы вельмі працяглая,  прынятае рашэнне праходзіць рэабілітацыю ў прыватнай клініцы, бо час працуе супраць нас.

Калі пачаць хутчэй інтэнсіўную рэабілітацыю, то вялікія шанцы на спрыяльны зыход і нармальнае, паўнавартаснае жыццё дзіцяці. Мы не апускаем рукі і дзякуем усім неабыякавым людзям, якія могуць дапамагчы нам у нашай сітуацыі.

Якая сума неабходна?

2000€ – інтэнсіўная тэрапія дзіцяці, якая ўключае тэрапію рознымі методыкамі, тэрапія асобна рукі, купля спецыяльнага абутку для заняткаў у рэабілітацыйным цэнтры, купля дзіцячага вазка, зімовага адзення для дзяцей і цацак.

:
€ 2 009
Збор завершаны. Сабрана: € 2 009