Я, палітвязень, асуджаны па артыкуле 364 за пагрозу жыццю супрацоўнікам органаў улады. Да гэтага я быў кіроўцам міжнароднікам, з дапамогай чаго зарабляў на ўтрыманне і навучанне сваіх дачок і дапамогу бацькам. Пасля таго, як мяне асудзілі, я страціў адзіную працу і адзіны спосаб заробку. На дадзены момант я адбываю пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу, заробак занадта малы для дапамогі дзецям і бацькам і для асабістых патрэб. Спадзяюся, людзі адгукнуцца і дапамогуць у такой складанай сітуацыі.
Якая сума неабходна?
1000 € — дапамога маім бацькам-пенсіянерам, двум непаўналетнім дочкам на аплату навучання, адзенне, на пражыванне і асабістыя патрэбы.