Ярашэвіч Сяргей адміністраваў тэлеграм канал «Армія з народам». 7 мая 2021 года асуджаны па сфабрыкаванай справе і прыгавораны да 5 гадоў і 6 месяцаў турмы агульнага і ўзмоцненага рэжыму.
Прайшло тры дні, як абвясцілі прысуд для маёй дачкі і яе мужа. Я ўпершыню не магу падабраць патрэбных слоў, каб напісаць ім лісты. Я не ведаю, што можна напісаць чалавеку, якому прысудзілі 5 год і 6 месяцаў! Зусім не ведаю… Я нават не магу сабе ўявіць, як можа маці не бачыць сваіх любімых маленькіх чалавечкаў пяць з паловай гадоў! Не бачыць, як выпаў першы зубік, як навучыліся чытаць, як спяваюць і танчаць, як стаяць уніз галавой Мама паспела прыехаць на дзень Нараджэння — Ванюшы 6 гадоў, а праз тыдзень Настене 4 гады. Гэта было свята, гэта падарункі! Гэта МАМА! Самая лепшая на свеце! Гэта быў канец жніўня… Мне нават страшна ўявіць, калі адбудзецца іх наступная сустрэча…
Дарагая мая дачушка, ты вельмі моцная, я вельмі ганаруся табой, я вельмі кахаю цябе. Ты ўсё зрабіла правільна. Я абяцаю табе, што я прыкладу ўсе сілы, каб твае малыя раслі здаровымі, моцнымі, разумнымі, ветлівымі, а галоўнае, свабоднымі. Сапраўднымі БЕЛАРУСАМІ. Ваня і Насця ведаюць, што мама і тата героі!
Я буду ўдзячна кожнаму чалавеку, які дапаможа мне ў гэтым.
Якая сума неабходна?
3000 € — Усе сабраныя сродкі пойдуць на доўгатэрміновую арэнду жылля, харчаванне, адукацыю і ўтрыманне дзяцей.