Дапамога былому палітвязню Яўгену Чарвінскаму

  • Гісторыя

Мяне, Яўгена Чарвінскага, затрымалі ў ноч з 23 на 24 верасня. Я быў на мітынгу супраць незаконнай інаўгурацыі Лукашэнкі, калі той ціха аб'явіў сябе прэзідэнтам.

АМАП, які прыехаў, пачаў усіх разганяць і збіваць дубінкамі. Уцякаючы ад іх, я паспеў кінуць пярцовы балончык у твар амапаўцам, пасля чаго… Мяне затрымалі і жорстка збілі (чэрапна-мазгавая траўма, стан сярэдняй цяжкасці).

Пасля затрымання мяне адвезлі ў Фрунзенскі РАУС, дзе ў актавай зале мяне душылі нагой, каб я даў паказанні. Мяне здымалі, але я ім нічога не сказаў, толькі хуткую папрасіў выклікаць, аднак яе не выклікалі.

Далей я правёў каля 15 гадзін у камэры ў РУУС, быў асуджаны за мітынгі па арт. 23.34 па скайпе. Медыцынская дапамога была аказана мне толькі праз некаторы час. Лекары дыягназавалі стан сярэдняй цяжкасці. Давялося лекавацца 2 тыдні, але ўжо на наступны дзень мяне павезлі на Акрэсціна, і тады я зразумеў, што мяне пасадзілі надоўга…

• 27.11.2020 быў суд, на якім мяне  скаралі  на 2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі па арт. 363 г 2

• 27 студзеня 2021 года прызнаны палітвязнем

• 11 сакавіка 2021 года мяне перавялі ў Віцебскую калонію ПК-3, дзе працягваліся рэпрэсіі. Я быў у ліку першых 5 палітвязняў, і адміністрацыя аказвала на мяне асаблівы ціск. З 19 жніўня 2022 г. па 5 верасня 2022 г. знаходзіўся ў ШІЗА 17 дзён, меў 9 парушэнняў, з'яўляўся «зламысным злачынцам».

• 4 студзеня 2023 г. вызвалены па заканчэнні тэрміну.

Пасля выхаду з зоны я знаходзіўся ў Беларусі 12 дзён. За гэты час я двойчы быў у аддзяленні міліцыі, мне сказалі, што я буду даваць справаздачу перад імі раз на 3 дні, інакш мяне пасадзяць на 15 сутак. У сувязі з бесперапыннымі рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі было прынятае рашэнне пакінуць краіну, ў чым мне вельмі дапамаглі добрыя людзі. Дзякуй ім за гэта! 17 студзеня ўжо быў у Польшчы і папрасіў міжнароднай абароны.

Цяпер я знаходжуся ў лагеры для бежанцаў. Грошай вельмі мала (не было часу падрыхтавацца да ад'езду). Цяпер трэба адаптавацца на новым месцы, пераехаць з лагера на здымную кватэру, вылекаваць зубы пасля турмы. Буду вельмі ўдзячны за вашу дапамогу! Жыве Беларусь!

Якая сума патрэбна?

€1550 — арэнда жылля на 2 месяцы; лекаванне зубоў пасля турмы.

:
€ 1 611
Збор завершаны. Сабрана: € 1 611