Дапамога лекару і адміністратару пратэстнага канала, які пакінуў Беларусь праз пагрозы

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Ад лета і дагэтуль я дапамагаў пратэсту як адміністратар аднаго тэматычнага пратэстнага канала. Да нядаўняга часу заставаўся ў Беларусі (аддаўшы адміністраванне канала іншым людзям з нашай каманды, якія знаходзяцца за мяжой). Мяне ў калектыве ўжо даўно ведаюць як актывіста. Таксама я аказваў меддапамогу людзям на пратэстах у жніўні. На адным з маршаў быў затрыманы. Нажаль, вылічыць мяне як чалавека, звязанага з каналам, з кожным днём рабілася ўсё лягчэй. Працаваць з каналам жа, наадварот, рабілася больш складана: на чалавека, які знаходзіцца ў Беларусі, накладаецца шмат абмежаванняў з-за мераў бяспекі. Апроч гэтага, пачаліся праблемы на працы і павялічылася рызыка майго паўторнага затрымання. У сувязі з гэтым мне давялося пераехаць. Цяпер вучу мову, рыхтуюся здаваць іспыты і пацвярджаць дакументы. Прашу вас дапамагчы мне на гэты час, каб у мяне з'явілася магчымасць зноў працаваць лекарам.

Якая сума неабходна?

1340 € — набыццё прадуктаў харчавання, арэнда кватэры і дадатковыя выдаткі на 4 месяцы пражывання.

:
€ 1 379
Збор завершаны. Сабрана: € 1 379