Дапамога сяброўцы КР, у якой рэзка пагаршаецца стан здароўя ў перыяд адаптацыі ў Польшчы

  • Гісторыя

Я дагэтуль з'яўляюся сябрам пашыранага складу КР і, улічваючы небяспеку знаходжання ў Беларусі, была вымушана з'ехаць у Польшчу. На дадзены момент я жыву ў лагеры для замежнікаў у Групе (Груздзёндз). Мною была атрымана міжнародная абарона і карта побыту, аднак пражываць у лагеры я змагу толькі да 16 траўня. У гэты дзень сканчаецца медыцынская страхоўка. Так супала, што менавіта цяпер рэзка пагаршаецца маё самаадчуванне (ў мяне ёсць інваліднасць): дрэнна хаджу, бачу, працуе толькі левая рука.

Мая ІПД (Індывідуальная праграма інтэграцыі) праходзіць у Гродзіску Мазавецкім, пад Варшавай, аднак праграма пачынае працаваць праз 3-5 месяцаў. Умовы праходжання праграмы — гэта абавязковая наяўнасць мельдунка (прапіскі), якой у мяне, натуральна, няма. Разам з медыцынскай страхоўкай 16 траўня я пазбаўляюся жытла. Працоўнага месца таксама пакуль няма. намагалася вырашыць усе праблемы сама, але ўсвядоміла, што гэта мне не пад стан. Буду ўдзячная любой дапамозе, бо становішча адчайнае.

Якая сума неабходная?

1030 € — сума, якая дазволіць зняць жытло на тры месяцы; набыццё прадуктаў харчавання; праезд у транспарце на час пошуку працы.

:
€ 250
Збор завершаны. Сабрана: € 250