Дапамога сям′і, ў якой маму і тату адначасова асудзілі на два гады «хіміі»

  • Гісторыя
Больш падрабязна расказаць пра нашу гісторыю я не маю магчымасці, бо я — беларус, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі і ўжо асуджаны. Магу напісаць толькі тое, што неабходная дапамога. Дапамога не мне, а маёй сям′і, якая страціла крыніцы даходу. У нас трое дзяцей. У будучыні ўжо будзе больш, бо цяпер чакаем на чацвёртае дзіцяці. Не хачу, каб хтосьці падумаў, што вось, спасылаючыся на дзяцей, прашу аб дапамозе. На жаль, проста не маю цяпер магчымасці даць дзецям тое, што ім неабходна, ды і не толькі ім, але і сабе. У мяне дыягназаваны асептычны некроз двух тазасцегнавых суставаў. Нядаўна атрымаў другую групу інваліднасці, і таму мне змянілі пакаранне на хатнюю «хіміі». На дадзены момант мы адбываем сваё пакаранне разам з жонкай, і так працягнецца яшчэ два гады. Тры разы я быў на Акрэсціна і ў Баранавічах. Першы раз з жонкай забралі пасля ператрусу і канфіскацыі тэхнікі. Потым была турма. Суд, 342, а потым - Віцебск. Шмат чаго магу распавесці пра гэты цяжкі досвед, аднак цяпер для мяне і маёй сям′і гэта небяспечна. Лекі і замена двух суставаў мяне не так хвалююць, як тое, каб у дзяцей быў хлеб на стале і адзенне. На жаль, працаваць не маю магчымасці. Жонка таксама. А тут хутка настане зіма. І кожны чалавек разумее, што так, як адбываецца з нашымі лёсамі ў гэты час. Выбачайце, я і так адчуваю сябе не добра, просячы аб дапамозе. Дзякую кожнаму не толькі за дапамогу, а проста так. Ведаю, што ёсць вялікая сям′я беларусаў. Дзякуй!
:
€ 1 010
Збор завершаны. Сабрана: € 1 010