Пасля вызвалення з калоніі Аляксей апынуўся перад новым выпрабаваннем: ён не можа знайсці працу, а дома яго кожны дзень чакае мама з цяжкай анкалогіяй.
Мяне завуць Аляксей*, я знаходжуся ў Беларусі, застаюся пад наглядам і не магу адкрыта прасіць пра дапамогу, бо я былы палітзняволены.
Мяне затрымалі ў Мінску ў верасні 2023 года. Спачатку далі «содні», пасля была крымінальная справа, СІЗА, прысуд, калонія агульнага рэжыму і ўнясенне ў спіс «экстрэмістаў». Нядаўна я выйшаў з турмы: з наглядам, са статусам «жоўтабірачніка» (палітычны артыкул) і наогул без магчымасці ўладкавацца на працу ўжо амаль паўгода. І яшчэ нагляд: цябе ведаюць, пастаянна выклікаюць, глядзяць на цябе як на праблему.
З’ехаць з Беларусі я не магу праз хваробу маёй мамы – зараз яна ў вельмі цяжкім стане з-за анкалагічнага захворвання на позняй стадыі. Хвароба прагрэсуе, ёсць сур’ёзныя ўскладненні і за ёй пастаянна трэба даглядаць. Патрэбныя таксама лекі, падтрымальнае лячэнне, харчаванне і пастаяннае назіранне дактароў.
Я апынуўся ў сітуацыі, з якой не магу выбрацца сам: цяжка хворая мама, працы няма, грошай амаль няма. Калі сыходжу з дому, прашу, каб за ёй прыглядала суседка, але гэта не выйсце, а каб наняць сядзелку, патрэбны грошы.
Стан мамы вельмі цяжкі. Кожны дзень ёй патрэбна дапамога: лекі, харчаванне, дагляд, кантроль стану. Яна не можа проста сама ўсё арганізаваць і спраўляцца адна, а я не магу яе кінуць і з’ехаць.
Я шукаю падпрацоўкі, але гэта выпадковыя грошы. Праз стан мамы я не магу надоўга сыходзіць з дому і працаваць па звычайным графіку. Атрымліваецца замкнёнае кола: каб дапамагаць маме і выжываць самому, мне патрэбна праца. Але на працу мяне не бяруць, і нават выпадковыя падпрацоўкі складана спалучаць з пастаянным доглядам хварога чалавека.
Я разумею, што зараз многім цяжка. Мне цяжка прасіць пра дапамогу, але я не бачу іншага выйсця. Прашу падтрымаць нас з мамай. Ваша дапамога дапаможа нам пратрымацца бліжэйшыя месяцы: купляць лекі і харчаванне, аплачваць бытавыя выдаткі, падтрымліваць лячэнне і дагляд, пакуль я спрабую зарабляць і выбіраюся з сітуацыі поўнай нявызначанасці.
*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя героя і некаторыя дэталі гісторыі. Выява таксама створана з дапамогай ШІ.
Сума збору
€4000
€2000 – медыцынскія выдаткі для мамы, лекі і харчаванне
€2000 – сродкі для нашай сям’і, каб пратрымацца, пакуль я шукаю працу
