Збор сродкаў для лекараў, якія пацярпелі за свае перакананні

  • Гісторыя

Фонд медыцынскай салідарнасці BYMEDSOL у гонар свайго Дня нараджэння запускае кампанію па зборы сродкаў, каб падтрымаць медыкаў, якія пацярпелі за свае перакананні і апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Героі і гераіні нашага збору – 4 лекары, якія былі звольненыя за ўдзел у мірных мітынгах 2020 года. Яны падпісалі «Адкрыты ліст медыкаў супраць гвалту і за новыя выбары», былі затрыманыя і адпраўленыя на суткі. Некаторыя прайшлі праз допыты і ператрусы.

Сёння гэтыя лекары пазбаўлены магчымасці працаваць і маюць патрэбу ў нашай падтрымцы. Сабраныя сродкі будуць перададзены лекарам, каб пакрыць іх першасныя патрэбы: арэнду жылля, юрыдычную дапамогу і набыццё неабходных рэчаў.

Падтрымайце тых, хто некалі падтрымаў усіх нас!

Сума збору

€2000

Мы жадаем дапамагчы 4 людзям. Калі збор закрыецца паспяхова, то кожны лекар атрымае па €500

Сабрана:
€ 1 539 з 2 000