Фонд медыцынскай салідарнасці BYMEDSOL запускае кампанію па зборы сродкаў, каб падтрымаць медыкаў, якія пацярпелі за свае перакананні і апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Героі і гераіні нашага збору – 4 лекары, якія былі звольненыя за ўдзел у мірных мітынгах 2020 года. Яны падпісалі «Адкрыты ліст медыкаў супраць гвалту і за новыя выбары», былі затрыманыя і адпраўленыя на суткі. Некаторыя прайшлі праз допыты і ператрусы.
Сёння гэтыя лекары пазбаўлены магчымасці працаваць і маюць патрэбу ў нашай падтрымцы. Сабраныя сродкі будуць перададзены лекарам, каб пакрыць іх першасныя патрэбы: арэнду жылля, юрыдычную дапамогу і набыццё неабходных рэчаў.
Падтрымайце тых, хто некалі падтрымаў усіх нас!
Сума збору
€2000
Мы жадаем дапамагчы 4 людзям. Калі збор закрыецца паспяхова, то кожны лекар атрымае па €500