Збор на каманду BY_Help унутры Беларусі

  • Гісторыя

BY_help – адна з дзьвюх найбуйнейшых ініцыятываў па дапамозе рэпрэсаваным беларусам. Зь 2020 года яна сабрала больш за пяць мільёнаў эўра, якія разьмеркавала на дапамогу больш як 18 тысячам пацярпелым у рэпрэсіях. Ініцыятыва пакрывала і працягвае пакрываць кошты штрафаў, адвакатаў, рабіць выплаты пацярпелым ад катаваньняў. У 2023 годзе BY_Help дадаў кірунак медычнай рэабілітацыі палітвязьням унутры краіны й за мяжой, атрымаўшы і выдаўшы на яго мільён і трыста тысяч эўра, а таксама адкрыўшы сетку бясьпечных шэлтэраў для ўцекачоў у Польшчы й Літве. Гэтую дзейнасьць мы плянуем працягнуць і ў 2024 годзе.

З самога пачатку BY_Help ставіў на працу ўнутры краіны, нягледзячы на ўсё большыя рызыкі, зьвязаныя з дастаўкай дапамогі. Цяпер, калі мы засталіся фактычна адзінай арганізацыяй, якая аператыўна дастаўляе дапамогу ўнутры краіны, нагрузка на нас стала вельмі вялікай. Апроч паўторнага роста колькасьці заявак і пашырэньня колькасьці палітвязьняў, якімі мы апякуемся, мы таксама дапамагаем партнэрскім ініцыятывам, каб іх дапамога таксама дайшла па прызначэньні. Гэта азначае неабходнасьць пашыраць каманду, а таксама плаціць ёй нейкія грошы — хоць ніякія грошы не кампенсуюць рызыку ў патэнцыйныя 8+ гадоў зьняволеньня для злоўленага кур'ера BY_Help. Хоць, ізноў-ткі, у нас тры гады ўжо не было ніводнага інцыдэнту. 

Мы зьвяртаемся да вас па дапамогу ў фінансаваньні заробкаў нашай камандзе, ад працы якой зараз залежаць сотні людзей: былых палітвязьняў, ахвяр катаваньняў, сем'яў рэпрэсаваных.

Сума збору:

€15000

зарплаты кожнаму кур'еру (500 э/месяц, 10 чалавек, тры месяцы).

Сабрана:
€ 3 579 з 15 000