Дапамога беларускаму валанцёру ва Украіне

  • Гісторыя

Мяне завуць Юрась. Я — беларус, вымушаны пакінуць краіну ў жніўні 2021 года праз пераслед з боку рэжыму (удзел у акцыях пратэсту, распаўсюджванне і ўдзел у стварэнні самвыдату). Так я апынуўся ва Украіне.

Амаль кожную нядзелю браў удзел у беларускіх акцыях на Майдане, працягваў працаваць у рэдакцыі самвыду («БайПрасвет»). Сродкі атрымліваў ад сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці (у Беларусі ІП), а таксама дзякуючы дапамозе іншых беларускіх і ўкраінскіх сяброў. Я планаваў адкрыць прадпрымальніцкую дзейнасць ва Ўкраіне, але вайна парушыла ўсе мае планы. З-за дапаможніцтва беларускага рэжыму ва Украіне былі заблакаваныя ўсе карты і рахункі беларусаў, якія не маюць украінскага грамадзянства або ПМЖ.

У сакавіку я пераехаў з Кіева ў Львоў, дзе пачаў працаваць валанцёрам спачатку на складзе гуманітарнай дапамогі, потым — на гуманітарна-медыцынскім складзе Міністэрства аховы здароўя Украіны. Я жыву ў сям'і львоўскага валанцёра, які дапамагае мне з жытлом і ежай. Дагэтуль я працягваю займацца валанцёрствам кожны будны дзень. Па выходных мы з беларусамі Львова робім розныя акцыі (дапамога цэнтру бежанцаў «яМарыупаль», выраб акопных свечак для салдат, адпраўка медыкаментаў, бінтоў, адзення, прадуктаў абаронцам Украіны, у тым ліку і нашым беларусам).

Па магчымасці, калі ёсць святло, я дапамагаю ў вёрстцы нашага самвыдату. Але, на жаль, праблемы са здароўем патрабуюць рашэння. Яшчэ ў Беларусі ў мяне здарыўся інфаркт з ускладненнямі, мне паставілі тры стэнты праз атэрасклероз. Плюс да ўсяго, ў мяне дыягназаваная бранхіяльная астма. Я нават хадзіў на акцыі пратэсту з «трывожнай валізкай», дзе былі неабходныя лекі і кніга на выпадак арышту.

Цяпер мне дапамаглі з купля лекаў, але хутка яны скончацца, і я не магу спыніць лекаванне. Месяц таму на складзе, дзе мы грузім, сартуем медыцынскія прэпараты і медыцынскае абсталяванне, — я пашкодзіў хрыбетнік і цяпер мне патрабуецца дадатковая дыягностыка і лекаванне. На жаль, я не магу ўладкавацца на працу, бо ВНЖ зроблена на падставе валанцёрства, што не дазваляе афіцыйнае працаўладкаванне. Адзінае, што магчыма — гэта адкрыць ФОП (аналаг нашага ІП), аднак беларусам не дазваляюць адкрываць рахункі ва ўкраінскіх банках. Я спрабую вырашыць гэтае пытанне, але, на жаль, да гэтага часу атрымліваю адмовы. Таму вымушаны звярнуцца па дапамогу. Больш падрабязна пра мяне можна прачытаць па гэтай спасылцы.

Якая сума неабходна?

500 € — набыццё медыкаментаў на 3 месяцы; дыягностыка сардэчна-судзіннай сістэмы, хрыбетніка (УГД, МРТ, КТ, аналізы крыві); кансультацыя спецыялістаў: кардыёлага, кардыяхірурга, траўматолага, рэабілітолага.

:
€ 500
Збор завершаны. Сабрана: € 500