Пасля выбараў пачаў наведваць мітынгі, якія праходзілі па нядзелях. Актыўна выказваў сваю пазіцыю, на той момант мне толькі выканалася 18 гадоў. 28 кастрычніка раніцай да мяне прыйшлі з ператрусам. Правялі ператрус — забралі сцяг, адзенне і тэлефон. Пасля чаго адвезлі ў СК, пачалі весці допыт, паводле ч.1 арт.342 КК РБ. На той момант я вучыўся ў Мінскім каледжы, мяне не затрымлівалі, толькі выклікалі на допыт. Потым быццам усё супакоілася і мяне ніхто не чапаў. У канцы красавіка быў прызначаны суд па рашэнні якога мне далі 2 гады хіміі з накіраваннем ва ўстановы. Адразу пасля суда я падаў апеляцыю для таго, каб паспець скончыць каледж. Пасля заканчэння каледжы прыйшла новая позва ў суд, не чакаючы суда экстрана пакінуў Беларусь. Прыехаў у Польшчу амаль без рэчаў і грошай.
Цяпер маю патрэбу ў вашай дапамогі.
Якая сума неабходна Будніцкаму Мацвею?
1650 € — зняцце пакоя, купля рэчаў, аплата курса польскай мовы, купля прадуктаў і рэчаў першай неабходнасці.