Я з дзецьмі пакінула Беларусь у снежні 2020 году. Выйшла пасля допыту, села ў машыну і з'ехала ў бок мяжы.
Да гэтага быў удзел у пратэстах, арганізацыя ланцугоў салідарнасці, пратаколы, штраф, ператрус у кватэры і канфіскацыя тэхнікі, пераслед моўнай школы, дзе я працавала.
У Польшчы я ўжо 3 гады.
Думала, што цалкам дам рады. Але спачатку здарыўся балючы развод, а потым захварэла і памерла мая мама. Так я засталася адна з двума дзецьмі. І з даўгамі…
Я перакладніца і выкладніца. Працую з 5 мовамі – перакладаю дамовы, медыцынскія дакументы, выкладаю польскую і ангельскую. Разумная і бедная. Боль перажытага як быццам зламаў мяне, і цяпер я жыву ў рэжыме лічыльніка: да 5 чысла заплаціць за кватэру, 10 — за сад і за школу, да 20 — падаткі. І так з месяца ў месяц.
Усё, што я зарабляю, адразу ідзе на аплаты. І няма ніякага запасу. Аднак ёсць рэчы, якія я планую купіць, але ўвесь час адкладаю, хаця яны каштуюць не так і шмат. Напрыклад, фарба для друкаркі. Або пасцельная бялізна. Або красоўкі. Або даражэйшы пральны парашок.
Я адна спрабую выжываць у эміграцыі з двума дзецьмі. І адзін досвед, які мне, падобна, трэ будзе атрымаць — гэта пераступаць праз сябе і прасіць аб дапамозе. Таму карыстаюся магчымасцю:
Мой месячны бюджэт (арэнда жылля, сад, харчаванне ў школе, ежа, гурткі для дзяцей, падатак) складае 1500 еўра. Калі купляем адзенне ці абутак, то яшчэ 500. Разам 2000 на нас траіх.
Спадзяюся, гэтая сума дапаможа мне зноў паверыць у сябе і з новымі сіламі працягнуць жыць.
Сума збору:
€2000
€720 – арэнда кватэры на месяц;
€300 – ежа на месяц;
€150 – аплата саду і харчаванне ў школе;
€120 – дзіцячыя гурткі;
€150 – падатак і абслугоўванне ў бізнэс-інкубатары
€60 – паліва на месяц;
€500 – адзенне і абутак для мяне і дзяцей.