Дапамога беларускім актывістам, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне з Бучы і Гастомеля

  • Гісторыя

Ганна Багданава і Аляксандр Сушчэўскі з'яўляюцца грамадзянскімі і студэнцкімі актывістамі, прадстаўнікамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў нацыянальнай Студэнцкай Радзе «ЗБС». Яны — аўтары і стваральнікі найбуйнейшай анлайн-выставы поствыбарнай Беларусі «MADE IN BELARUS/MADE OF PAIN» (www.madein.by), удзельнікі нашумелых відэазваротаў, пратэсных флэшмобаў і акцый у падтрымку палітвязняў.

https://youtu.be/to-g40UAI5c
https://youtu.be/BiXaitlz96Y

У поствыбарчы перыяд у Наваполацку яны неаднаразова затрымліваліся праваахоўнымі органамі Беларусі за ажыццяўленне сваёй дзейнасці і падвяргаліся ціску з боку ўсіх мясцовых органаў улады. Пара была вымушаная пакінуць Беларусь у 2021 годзе пасля ператрусаў і затрыманняў па сфабрыкаваных крымінальных справах. Ва Украіне яны працягнулі барацьбу з рэжымам, працавалі над стварэннем сацыякультурных праектаў, аказвалі падтрымку людзям унутры краіны, адстойвалі правы незалежнай акадэмічнай супольнасці.

24 лютага 2022 года вайна заспела Ганну і Аляксандра ў Гастомелі/Бучы, ў эпіцэнтры баявых дзеянняў пад Кіевам. Не маючы магчымасці выбрацца, яны больш за два тыдні правялі пад абстрэламі ў акупацыі расейскіх салдат, хаваючыся ў халодным падвале без святла, газу і сувязі. Кватэру, ў якой яны жылі, ўзламалі і абрабавалі акупанты. Жылы комплекс быў разбамбаваны і разбураны, а горад знішчаны захопнікамі.

10 сакавіка, цудам застаўшыся ў жывых, яны змаглі эвакуавацца пад абстрэламі і выбухамі аднаго з «зялёных калідораў». Цяпер Ганна і Аляксандр знаходзяцца ў Польшчы, куды прыехалі з адным заплечнікам: праца, банкаўскія рахункі, нажытыя рэчы і дом засталіся ў мінулым жыцці. Цяпер ім неабходна фінансавая дапамога.

Якая сума неабходна?

3090 € — арэнда жытла на першыя 3-4 месяцы, аплата прафесійных псіхолагаў, медыцынская дапамога, набыццё тэхнікі для магчымасці працягнуць працу і займацца актывізмам.

:
€ 2 380
Збор завершаны. Сабрана: € 2 380