Дапамога Вользе Бондаравай і яе сям'і

  • Гісторыя

У 2020 годзе мы з мужам бралі ўдзел у акцыях пратэсту ў Гомелі, пасля чаго, паводле рашэння суда, за адзін з эпізодаў мужу далі 10 сутак, а мне — штраф. На працягу месяца мужа звольнілі. Ён працаваў на кіруючай пасадзе вядомага буйнога і адзінага прадпрыемства электраэнэргетыкі. Ужо ведаючы аб звальненні, запісаў відэазварот, які выклаў у медыяпрастору. Гэтае відэа таксама выкарыстоўвалі некалькі вядомых, цяпер забароненых, тэлеграм-каналаў. Такое выкарыстанне паслужыла трыгерам для мясцовых спецслужбаў, якія выклалі абсалютна хлуслівую інфармацыю аб нашай сям'і на сваёй старонцы VK «Гомель супраць». Муж не працуе да гэтага часу — па ўсім вядомай прычыне «нядобранадзейнасці» (былі спробы працаўладкавання ў дзяржаўныя і прыватныя кампаніі).

З моманту адміністрацыйнага штрафу на маёй працы мяне ўвесь час прымушалі да звальнення па ўласным жаданні. Працавала я ў той жа сістэме, што і муж. Аднак я адмаўлялася і аказвала ўсялякае супраціўленне наймальніку і прафсаюзнай арганізацыі. Ціск на мяне сталі аказваць ужо не словамі, а дысцыплінарнымі спагнаннямі. Сваю невінаватасць я спрабавала неаднаразова адстойваць у камісіях па працоўных спрэчках. Але ўсё было дарэмна. Старшыня мясцовага прафкама на маё пытанне, як ён збіраецца адстойваць мае інтарэсы, проста адказаў, што будзе рабіць гэта так, каб не сысці ўслед за мной. У чэрвені наймальнік прапанаваў мне звольніцца па ўласным жаданні, інакш мяне ўжо збіраліся звальняць па артыкуле 42 ч.6 ПК РБ (у мяне толькі сёлета атрымана заўвага ў лютым, затым на працягу тыдня ў чэрвені яшчэ адна заўвага і вымова).

З 2004 года ніколі ніякіх дысцыплінарных спагнанняў у мяне не было. Усе атрыманыя мною заўвагі і вымова (дарэчы, вымова была аформлена загадам у апошні дзень маёй працы, я азнаёмілася з ім адначасова з атрыманнем працоўнай кніжкі) былі надуманыя, мае довады супраць свавольства былі адхіленыя. На працягу ўсіх гэтых месяцаў, пачынаючы з восені 2020, прамаўляліся чароўныя словы: вы ж усё разумееце, гэта ўстаноўка зверху і г.д.

Бо ўсе мае працоўныя спрэчкі не былі задаволеныя, адна нават адхіленая — прафсаюз таксама даў згоду на маё звальненне. Я напісала заяву на звальненне па дамове бакоў.

Цяпер у нашай сям'і двое беспрацоўных і двое непаўналетніх дзяцей. Працаўладкавацца ў РБ не ўяўляецца магчымым. Буду рада любой аказанай дапамозе. Загадзя дзякуй!

Якая сума неабходна?

1000 € — камунальныя плацяжы; падрыхтоўка дваіх дзяцей да школы (адзенне, абутак, канцтавары); медыкаменты (дзіця — лекаванне хваробы сэрца, муж — інвалід 3 групы, патрабуецца штодзённае медыкаментознае лячэнне); харчаванне (4 чалавекі).

:
€ 1 000
Збор завершаны. Сабрана: € 1 000