Дапамога палітвязню, які ўцёк з Беларусі

  • Гісторыя

9 красавіка 2021 года да мяне на працу прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗ з пастановай на ператрус майго дома. Правёўшы ператрус канфіскавалі мабільны тэлефон і ноўтбук майго бацькі, скралі крэдытную картку, бесправадныя навушнікі, пераносны назапашвальнік інфармацыі, скураны рамень.

На акцыях пратэсту я запісаў некалькі відэа і захаваў іх у асабістым архіве на сваім смартфоне. Пасля агляду тэлефона супрацоўнікамі ГУБАЗ былі знойдзены гэтыя відэа запісы. Мяне папрасілі праехаць з імі. Адвезлі ў незразумелы будынак у адным з кабінетаў якога, пад пагрозамі майго жыцця, а таксама жыццю маёй сям'і, білі ў жывот і па нагах, прымусілі запісаць відэа ў якім я прызнаюся ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 верасня 2020 года і прашу не паддавацца на правакацыі. тэлеграм каналаў. Пасля чаго адвезлі мяне ў следчы камітэт, дзе пад іх наглядам напісаў прызнальныя паказанні па артыкуле 342 ч.1. Пасля чаго мяне адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. А пасля ў СІЗА-1 Прыкладна ў маі атрымаў статус палітвязня.

У СІЗА я правёў 4 месяцы і 8 дзён. Першы суд быў назначаны на 13 жніўня 2021 года. Другі на 16 жніўня 2021 года. На судзе мяне абвінавацілі ў актыўным удзеле ў мітынгу. Знаходзячыся на праезнай частцы, блакаваў тым самым рух транспарту, выкрыкваў лозунгі, размахваў рукамі, а таксама адмовіўся падпарадкавацца «законным» патрабаванням супрацоўнікаў унутраных спраў.

На акцыі пратэсту я не перакрываў рух транспарту, не размахваў рукамі і тым больш не адмаўляўся падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў МУС (у сувязі з іх адсутнасцю).

16.08.2021 суд вынес прысуд — 3 гады абмежавання волі, з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 15 кастрычніка быў вымушаны экстрана пакінуць краіну з мінімальнай колькасцю грашовых сродкаў. 07.11.2021 прыехаў у Польшчу для атрымання палітычнага прытулку. Вымушаны звярнуцца да вас па фінансавую дапамогу.

Якая сума неабходна?

1000 € — Арэнда жылля на час падачы дакументаў на бежанства, купля адзення (зімовай і восеньскай) і абутку, харчаванне, пераезд у горад з наяўнасцю спецыяльнасці, якой я валодаю.

:
€ 1 679
Збор завершаны. Сабрана: € 1 679