Каманда БНР100 арганізоўвае маштабную трансляцыю для беларусаў і беларусак у Беларусі, прысвечаную 106 гадавіне абвяшчэння БНР.
106 гадоў таму ў 1918 годзе Беларуская Народная Рэспубліка стала першай нацыянальнай дзяржавай беларусаў. Гэта тая падзея, якая стала беспрэцэдэнтнай у фармаванні нашай нацыі і паклала пачатак сучаснай Беларусі.
Мы адзначаем гадавіну БНР і працягваем традыцыю, закладзеную ў 2018 годзе, калі БНР100 адсвяткавалі мітынгам-канцэртам каля Опернага тэатра ў Мінску. На БНР106 мы плануем запрасіць папулярныя беларускія музычныя гурты. Таксама ў якасці гасцей плануюцца эксперты і эксперткі, дызайнеры і дызайнеркі, блогеры і блогеркі, сучасныя беларускія пісьменнікі і пісьменніцы.
Мы ўжо аб’явілі музычныя гурты, якія будуць выступаць. Гэта вядомыя беларускія гурты розных стыляў, якія рэдка можна ўбачыць на адной сцэне:
- J:МОРС
- NAVIBAND
- DLINA VOLNY
- DZIECIUKI
- NOCHY
- VOLSKI
Весці анлайн-мерапрыемства будуць Ліза Ветрава – прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка і Дзяніс Дудзінскі – тэлевядоўца і шоўмен.
Мы ведаем, што з вашай дапамогай мы зможам стварыць святочную атмасферу, аб'яднаць беларусаў і беларусак як у Беларусі, так і за яе межамі. А таксама нагадаць вам і сабе, што нашая сіла ў адзінстве. 106 гадоў таму нашыя продкі здолелі заявіць пра сябе. Мы ўпэўненыя, што і ў нас усё атрымаецца, таму што беларуская салідарнасць – нашая галоўная сіла.
Жыве Беларусь!
Сума:
€25000
- Арэнда пляцоўкі: €3500
- Арэнда гукавога і светлавога абсталявання: €7000
- Арганізацыя выступу музычных гуртоў (праезд, пражыванне, ганарары, тэхнічны райдар): €10000
- Аплата паслуг тэхнічнай каманды (аператараў, гукарэжысёраў, тэхнікаў): €4500