Добры дзень!
Мяне завуць Вераніка Мішчанка. Мяне скралі на Камароўцы 7 чэрвеня 2020 года разам з Паўлам Севярынцам. Мы сталі аднымі з першых арыштаваных у падзеях пасля 2020 году. 30 сутак я правяла на Акрэсціна і выйшла 7 ліпеня. На мяне была заведзеная крымінальная справа, і сябры ў той жа дзень вывезлі і схавалі мяне.
Цягам 10 месяцаў я жыла ў Беларусі нелегальна, кожныя 3-4 дні пераязджала з месца на месца, бо вяла тры ютуб-каналы, тэлеграм-канал і сацсеткі. У Беларусі мой асабісты канал і ўсе рэсурсы, якія я вяла, абвешчаныя экстрэмісцкімі.
Праз пагрозу пераследу я баялася пайсці да лекара, хоць пасля карцэра ў мяне моцна запаліліся дзёсны і неабходнае было тэрміновае лекаванне.
У 2021 годзе я прыехала ў Літву і прайшла аперацыю на дзёснах. Пасля ўмяшання лекары паведамілі мне аб неабходнасці тэрміновага пратэзавання, аднак у мяне не было дастаткова сродкаў. Кожныя паўгода я праходзіла курсы лекавання, спадзеючыся, што змагу адкласці сродкі на будучую замену зубоў. Аднак два месяцы таму праз вострае запалення кораня мне давялося выдаліць апорны зуб. Цяпер з аднаго боку ў мяне ўвогуле няма зубоў.
Для мяне цяпер ключавым пытаннем з'яўляецца магчымасць працягу працоўнай дзейнасці, таму я збіраю сродкі на набыццё самых простых здымных пратэзаў, даступных у Літве. Без зубоў я не магу актыўна ўдзельнічаць у сваёй грамадскай і прафесійнай дзейнасці, што адбіваецца на маёй магчымасці забяспечваць сябе.
З усімі працэдурамі сума пратэзавання складзе €3100.
Сума збору:
€3100
- Апорны дугавы пратэз (Бюгель) – € 750-1000 (2 шт)
- 3D кампутарная тамаграфія – €60
- Глыбокі кюрэтаж (абедзвюх сківіц) – € 70-90
- Зняцце каронкі – €10
- Металічная ўкладка – € 55-60
- Металакерамічная каронка – € 270 (2 шт)
- Частковая пласцінка, Поўная пласцінка + кошт злепка – €335
- Агульная сума – €3095