Дапамога сем′ям асуджаных па «справе Аўтуховіча»

  • Гісторыя

17 кастрычніка ў Горадні быў вынесены беспрэцэдэнтны па жорсткасці і бесчалавечнасці вырак фігурантам так званай «справы Аўтуховіча». 12 чалавек судзілі як злачынную тэрарыстычную групу, хаця відавочна, што гэта проста выпадковыя людзі, многія з якіх нават не ведалі адзін аднаго. Сярод асуджаных шмат немаладых людзей з інваліднасцю і цяжкімі хранічнымі захворваннямі, і яны скараныя на больш працяглыя тэрміны, чым некаторыя забойцы.

Мікалай Аўтуховіч (1963 г.н.) асуджаны на 25 гадоў, штраф 1000 бв.

Вольга Маёрава (1966 г.н.) — 20 гадоў, штраф 800 бв.

Галіна Дзербыш (1961 г.н., хворая на анкалогію, мае групу інваліднасці) — 20 гадоў, штраф 700 бв.

Павел Сава (1974 г.н.) — 20 гадоў, 700 бв. Віктар Снягур (1988 г.н.) — 19 гадоў, 800 бв.

Павел Разановіч (1993 г.н.) – 19 гадоў, 800 бв. Уладзімір Гундар (1960 г.н., без нагі, група інваліднасці) — 18 гадоў, 800 бв. \

Ірына Мельхер (1955 г.н.) — 17 гадоў, 700 бв. Сяргей Разановіч (1968 г.н.) – 16 гадоў і 600 бв.

Любоў Разановіч (1964 г.н.) – 15 гадоў і 600 бв. Ірына Гарачкіна (1976 г.н.) — 6 гадоў і 1 месяц, 300 бв.

Антон Мельхер (1993 г.н.) — 2 гады і 6 месяцаў.

Антона Мельхера вызвалілі ў зале суда, але застаецца незразумелым, чаму яго судзілі разам з астатнімі па «справе карагодаў». На працэсе, які спачатку фармальна лічыўся адкрытым (але па факце такім не з′яўляўся), некаторыя падсудныя заяўлялі аб катаваннях і прымусе да дачы прызнальных паказанняў шляхам здзекаў, шантажу і пагроз. Падсудныя таксама казалі аб невыносных умовах утрымання і іншых парушэннях. Сутнасць абвінавачанняў і наяўнасць рэальных доказаў віны засталіся невядомымі.

Сам Мікалай Аўтуховіч сцвярджаў, што ўсе абвінавачаныя па гэтай справе людзі не мелі ніякага дачынення да яго планаў і зняволеныя толькі таму, што былі з ім знаёмыя, а яго планы не прадугледжвалі кровапраліцця. Пры гэтым крымінальная справа аб падпале аўтамабіля першапачаткова была ўзбуджаная па артыкуле «хуліганства», і толькі пазней — перакваліфікавана на «тэрарызм».

Пасля ўступлення прысуду ў законную моц увесь цяжар забеспячэння зняволеных і клопаты аб іх кладуцца на іх бліжэйшых сваякоў. Набыццё неабходных рэчаў пасля пераводу ў калонію; прадуктовыя і матэрыяльныя перадачы; лекі; аплата непад′ёмных штрафаў; паслугі адвакатаў — усё гэта патрабуе велізарных сродкаў і не па кішэні адной сям′і.

Таму мы прапануем падтрымаць нашых суайчыннікаў і сабраць сродкі, каб пакрыць хаця б частку іх выдаткаў. Любы ўнёсак важны. І дзякуй усім неабыякавым!

Якая сума неабходна?

12 360 € — 1000 € дапамогі кожнаму з асуджаных па справе.

:
€ 4 014
Збор завершаны. Сабрана: € 4 014