«Я не хацеў забіваць – я хацеў абараняць». Добраахвотнік просіць дапамогі, каб перажыць цяжкія месяцы на эміграцыі

  • Гісторыя

Усім добры дзень! Мяне завуць Мікалай, мой пазыўны Ўлан. Я – былы добраахвотнік Палка Каліноўскага. Да вайны я быў рэканструктарам, займаўся коннай яздой і ніколі не думаў, што вазьму ў рукі зброю па-сапраўднаму.

У 2023-м я з'ехаў з Беларусі і праз трэція краіны патрапіў ва Ўкраіну. Пайшоў добраахвотнікам у батальён «Ліцвін», дзе служыў мінамётніккам. Напэўна, я ніколі б не змог стрэліць наўпрост у чалавека і пазбавіць яго жыцця, таму абраў такую ​​спецыяльнасць.

Мае першыя сур'ёзныя баі былі пад Бахмутам. Я не хацеў удзельнічаць у забойствах і ўся гэтая «рамантызацыя» вайны гэта абсалютна не тое. Я хацеў абараніць і выратаваць ад захопу простых мірных людзей.

Быў выпадак, калі я ледзь не загінуў, зусім побач прыляцела ракета. Я часта параўноўваў гэта з рэканструктарскімі фестывалямі ў галаве, але вайна аказалася куды горш. Аднак мой досвед вельмі дапамог абвыкнуць і ўспрымаць тое, што адбываецца.

У красавіку 2024 года ў мяне скончыўся беларускі пашпарт. Я паспрабаваў вырашыць праблему з дакументамі ва Ўкраіне, але не атрымалася. Таму давялося звольніцца і з'ехаць у Польшчу.

7 месяцаў я правёў у лагеры ўцекачоў у Белай-Падлясцы. Пасля атрымаў дазвол на працу і вырашыў пераехаць у Варшаву. Першы час мне дапамаглі ў шэлтары для беларусаў, уладкаваўся на будоўлю. Трохі падцягнуў свой стан, перасталі сніцца кашмары, і я быў гатовы аднавіцца да нармальнага жыцця.

На жаль, зараз у мяне здарылася дзве непрыемнасці: мае часовыя дакументы яшчэ не гатовыя, і таму я не магу ўладкавацца на новую працу, а са старой мяне звольнілі.

Таму хацеў бы папрасіць вашай дапамогі на першы час. Я падаў усё неабходнае для атрымання дакументаў і вельмі іх чакаю, бо без іх мяне не могуць афіцыйна аформіць.

На гэтыя месяцы я хацеў бы папрасіць €1700 для арэнды жылля і базавых патрэб. Вельмі веру ў сілу салідарнасці і буду ўдзячны кожнаму.

Сума збору
€1700

€1000 – арэнда жылля ў Варшаве на 3 месяцы;
€400 – харчаванне і базавыя бытавыя выдаткі (гігіена, бытавая хімія, ежа);
€150 – транспарт, мабільная сувязь, інтэрнэт;
€150 – рэзерв на экстранныя выпадкі (медыцынская дапамога, пераклады дакументаў, непрадбачаныя выдаткі).
 

Сабрана:
€ 250 з 1 700