Падтрымка беларускага добраахвотніка ў рэабілітацыі і лекаванні

  • Гісторыя

Маё жыццё ператварылася ў раман аб выжыванні… І цяпер я маю патрэбу ў вашай падтрымцы.

У 2020 годзе праз пераслед па палітычных матывах (мяне абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках), я быў вымушаны з'ехаць у Польшчу. Там я дапамагаў іншым беларусам. Мы працавалі над іх рэлакацыяй і ў той жа час імкнуліся вырашыць свае ўласныя легалізацыйныя пытанні.

Аднак хутка пачалася поўнамаштабная вайна паміж Расеяй і Ўкраінай. Я не мог застацца абыякавым і нягледзячы на тое, што яшчэ не атрымаў афіцыйнага статусу ў Польшчы, я накіраваўся дапамагаць. Мой пазыўны — Жалеза. Я прымаў актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у розных раёнах, уключаючы Севераданецк, Краматорск і Запароскую вобласць. Мая роля ў камандзе заключалася ў аэраравыведцы і карэкцыі артылерыйскіх удараў. На жаль, праз траўмы маё здароўе падарвалася, і я быў вымушаны з'ехаць з Украіны.

Цяпер я знаходжуся ў Польшчы. Праходжу лекаванне ў адной з клінік. Мне патрэбна фінансавая дапамога для працягу абследаванняў і ўзнаўленні майго здароўя. Сума, якая мне неабходна, складае 2600 еўра. Гэтыя сродкі пойдуць на кансультацыі спецыялістаў, кампутарную тамаграфію і далейшае лекаванне наступстваў маіх траўмаў і посттраўматычнага стрэсавага засмучэння (ПТСЗ). Таксама маю патрэбу ў сродках на бытавыя патрэбы, пакуль буду знаходзіцца ў пошуках працы.

Якая сума неабходна?

2600 € — Гэтыя сродкі пойдуць на кансультацыі спецыялістаў, кампутарную тамаграфію і далейшае лекаванне наступстваў маіх траўмаў і посттраўматычнага стрэсавага засмучэння (ПТСЗ). Таксама я маю патрэбу ў сродках на бытавыя патрэбы, пакуль буду знаходзіцца ў пошуках працы.

:
€ 1 521
Збор завершаны. Сабрана: € 1 521