Фонд Медыцынскай Салідарнасці Беларусі і медыя «Белыя Халаты» ў гэты асаблівы сезон, напоўнены надзеяй і дабрынёй, аб'ядноўвае намаганні, каб падтрымаць тых, хто заўсёды клапаціўся пра нас.
Мы запрашаем вас прыняць удзел у нашай кампаніі «Павіншуй медыка» ў гонар новага года. У гэты святочны перыяд, калі кожны і кожная з нас дорыць цяпло і ўвагу блізкім, давайце не забудземся на тых, хто ў цяжкія моманты стаіць на абароне нашага здароўя.
Вашыя ахвяраванні дапамогуць тым медыкам, якія пацярпелі ад рэпрэсій, аднавіцца і адаптавацца ў новай краіне. Нават зусім невялікім донатам у кампанію «Павіншуй медыка» вы робіце вялікі крок да падтрымкі тых, хто кожны дзень рызыкуе дзеля нас.
Не забывайце, што беларускія медработнікі ў 2020 годзе змаглі абараніць нашыя жыцці, стоячы на перадавой барацьбы з пандэміяй. Давайце разам створым чароўны навагодні цуд для іх.
Дзякуй за вашу ўвагу, клопат і ўдзел у кампаніі «Павіншуй медыка».
Кожны ўкладвае кроплю, разам ствараем хвалю пераменаў.
Сума збору:
€4000
Матэрыяльная падтрымка медработнікаў.