Добры дзень!
Мяне завуць Даша, я журналістка [імя з меркаванняў бяспекі зменена, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы].
Год таму палітычны пераслед дабраўся і да мяне, таму я з'ехала з краіны. З таго часу жыву то ў Літве, то ў Польшчы. А зусім нядаўна я зноў пераехала ў Вільню, бо тут больш шанцаў знайсці працу.
З Польшчы я прывезла з сабой сабаку і ката — жывёлы прыбіліся да мяне, пакуль я жыла ў вёсцы. Але сабаку нядаўна ўкусіў клешч, і ён моцна захварэў. Я яго выгадавала, але патраціла вельмі шмат грошай з тых, што былі адкладзеныя на кватэру. Таму цяпер я сама маю патрэбу ў вашай дапамозе. Мне патрэбныя сродкі, каб я магла здымаць жыллё ў той час, пакуль шукаю працу.
Дзякуй!
Сума збору:
€500
Сціплая кватэра ў Вільні на месяц + дэпазіт