Добры дзень! Я былы баец Палка Каліноўскага. Служыў з красавіка 2022 па верасень 2022, але цяпер знаходжуся ў еўрапейскай краіне і маю патрэбу ў вашай дапамозе.
Я актывіст і радыкальны ўдзельнік пратэстаў з 2016 года.
Быў зарэгістраваны незалежным назіральнікам на выбарах 2020 года. У канцы 2021 года, пасля чарговых ператрусаў у бацькоў і па месцы майго апошняга жыхарства, тэрмінова выехаў ува Ўкраіну. Праз некалькі дзён пасля гэтага ў базе МУС у мяне з'явілася забарона на выезд. А яшчэ пазней на мяне завялі крымінальныя справы і запісалі ў спіс «тэрарыстаў».
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ўва Ўкраіну я далучыўся да Палка Каліноўскага. Пакінуў Полк у верасні 2022 года, пасля чаго займаўся пошукам і дастаўкай гуманітарнай дапамогі для ВСУ і для мірных жыхароў, якія пацярпелі ад расейскай агрэсіі. Таксама я да гэтага часу ўдзельнічаю ў беларуска-ўкраінскіх валанцёрскіх праектах.
У сувязі з тым, што скончыўся тэрмін майго легальнага знаходжання ўва Ўкраіне, у траўні 2023 года я выехаў з краіны і цяпер знаходжуся ў адной з еўрапейскіх краін. З мной таксама мая сястра.
На мяжы мы папрасілі ўцякацтва. Праз гэта працаваць мы афіцыйна не можам і знаходзімся ў складаным фінансавым становішчы.
Прашу дапамогі на час, пакуль будзе прымацца рашэнне аб уцякацтве.
Сума збору:
€3000 Аплата недарагога жылля на час, пакуль будзе прымацца рашэнне аб бежанстве (3-4 мес). Аплата харчавання і дробных выдаткаў (мабільная сувязь, праезд і інш).