«Проста цудам выратаваўся» – беларус пазбег арышту і папрасіў абароны ў Польшчы. Яму патрэбная дапамога на першы час

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень! Звяртаюся да вас па дапамогу. Я беларус*, родам з невялікага горада ў Берасцескай вобласці. Цяпер знаходжуся ў цэнтры для замежнікаў у Польшчы.

Аказаўся тут з-за рэпрэсій. У Беларусі працаваў электрыкам і памочнікам сантэхніка. Калі надышоў 2020 год, як і многія, выходзіў на акцыі нязгоды са скрадзенымі выбарамі – я сам, мая сям'я і ўсе сябры былі ўпэўненыя ў перамозе Святланы Ціханоўскай. На жаль, рэальнасць аказалася жорсткай. Потым – агрэсія Расеі супраць вольнай і незалежнай Украіны. Выказваў пратэст, як мог, у групах тэлеграм і сярод свайго атачэння.

У канцы 2024 года дайшла чарга да нашай сям'і. Пачалі затрымліваць нашых сяброў і знаёмых, з якімі мы выходзілі на вулічныя шэсці. Потым прыйшлі затрымліваць мяне і брата, але мы проста цудам выратаваліся і ўцяклі з дому. Бацькам пагражалі. Наступнай жа ноччу знаёмы адвёз мяне проста на расейскую мяжу. З сабой нават не было асабістых рэчаў, толькі дакументы і крыху грошай. Удалося дабрацца да Польшчы.

Бацькам сказалі, што на мне тры артыкулы, якія менавіта, не ўдакладнілі. Хутчэй за ўсё, усё стандартна. На падставе сваёй гісторыі нядаўна атрымаў часовую абарону, зараз магу шукаць працу і думаць, як жыць далей. Спадзяюся прайсці курсы сантэхніка і потым працаваць тут. Але на ўсё гэта патрэбны грошы: і аплаціць вучобу, і знайсці хостэл, і вучыць мову.

Зразумела, з-за такой нявызначанасці настрой трывожны. З аднаго боку, далі абарону, з іншай — трэба актыўна ўладкоўваць сваё жыццё ў новай краіне. Не бачыў бацькоў больш за паўгода. Як тэлефаную – мама ў слёзы. Трымаюся, стараюся не маркоціцца.

Гэта першы такі зварот па дапамогу за ўсё маё жыццё, але вельмі нялёгка пачынаць усё з нуля ў іншай краіне. Спадзяюся на падтрымку неабыякавых людзей. Упэўнены, што жыццё наладзіцца. Дзякуй вам. І Жыве Беларусь!

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя героя. Выява згенераваная з дапамогай ШІ.

Сума збору
€1850

€750 – праходжанне курсаў перападрыхтоўкі на сантэхніка
€600 – аплата хостэла на некалькі месяцаў
€200 – пераклад дакументаў
€300 – бытавыя выдаткі

Сабрана:
€ 48 з 1 850