Бароўскі Яўген, які знаходзіўся 11 кастрычніка ў раёне станцыі метро Пушкінская, трапіў на відэа і ўжо 15 кастрычніка быў затрыманы. Пасля чаго быў збіты супрацоўнікамі ГУБАЗ. Прад'яўлена 364 і 342 арт КК РБ. На дадзены момант ужо асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі і абавязаны выплаціць маральную кампенсацыю супрацоўнікам АМАП у памеры 3000 б.н. Таксама нас чакае грамадзянскі суд. На дадзены момант знаходзіцца ў турме №4 у г. Магілёў.
Якая сума неабходна?
600 € – Сродкі на збор перадач у турму.