Дапамога сям'і Барынавай Наталлі з маленькім дзіцем

  • Гісторыя

Я была арыштаваная 15.11.20 па справе «чучала-рэйкі», выраб манекена ў выглядзе міліцыянта, артыкул 339 КК РБ. Суд вынес прысуд — 1 год калоніі агульнага рэжыму. Пакуль ішло следства спачатку знаходзілася ў СІЗА 7, пасля этапавалі ў СІЗА 6.

Вызвалілася 26.07.2021. Як адбыўшая свой тэрмін пакарання. На ўтрыманні ў мяне знаходзіцца дачка, ёй 4 гады. За гэты час страціла працу, зараз не працую, хачу пакінуць краіну, т.я. жыць з маім мінулым тут цяжка і не магу ўладкавацца на працу.

На гэтае «Следства ішло амаль 8 месяцаў. Зборы і паездкі на бясконцыя суды ў аўтазака, адзін суцэльны стрэс!

А сталае знаходжанне ў камеры без дзённага святла адбілася на маім зроку. Пасля турмы пачала ў тэрміновым парадку абследавацца і лячыцца ва ўрачоў, што таксама вельмі дорага! Знаходжанне ў турме адбілася на маім псіхічным і фізічным здароўі.

Якая сума неабходна?

2060 € — Для дыягностыкі і лячэння хвароб, якія ўзніклі з прычыны майго арышту. Для пераезду ў іншую краіну (квіткі, жыллё на першыя часы).

:
€ 2 070
Збор завершаны. Сабрана: € 2 070